то другоя, а расплачваюцца гарэлкаю. А каму трэба п'яны работнік? Далі па хвасце – ды ідзі, куды хочаш. Заполле Кос.
ДАЦЬ ПА ХІМЕЛІ. Выгнаць, зняць з работы. Далі па хімелі – ды ідзі, шукай зноў работу. Заполле Кос. Хімель – карак.
ДА ЧАСУ. Часова. Куратніка збілі з досок, да часу. Пасля лепшаго зробім, з цэглы. Альшаніца Квас.
ДВА (ТРЫ І ІНШ.) З КАЛІДОРОМ. Так жартуюць са сваёй невялікай адукацыі. Пайшоў у армію, пытаюцца ў мяне, колькі класоў скончыў. Кажу, два з калідором. Смяюцца мае камандзіры. Галенчыцы Ягл.
ДВА САКАЛА ПАРА. Аднолькавыя, падобныя ва ўсім. Счапіліся сварыцца, адзін аднаму ні выбачаць – два сакала пара. Заполле Кос.
ДВУХ СЛОЎ НІ ЗВЯЗАЦЬ. Коснаязыкі, неразвіты чалавек. Здэцца, у школу хадзіў, а двух слоў ні звяжа. Міхнавічы Стайк.
ДЗЕ БОГ ПАШЛЕ. Дзе прыйдзецца. Начую, дзе Бог пашле, і ем, што Бог дасць, бо свае хаты ні маю. г.Івацэвічы.
ДЗЕ БОКОМ ДЗЕ СКОКОМ. Як прыходзіцца, як выпадае. – Як жывеш? – Дзе боком дзе скоком: п'ю воду і спяваю свабоду. Заполле Кос.
ДЗЕ БЫЛІ ВОЧЫ. Пра таго, хто не прадбачыць далейшае развіццё падзей. Дзе былі твае вочы, як ты за яго замуж ішла? То ж відно было, што вечны гультай. Любішчыцы Люб.
ДЗЕ ВОЧЫ ПАДЗЕЦЬ. Адчуваць сорам. Бацько мой расказвоў. Было іх троя братоў. Двоя старэйшых на багатых пажаніліся, а ён бедну ўзяў, але харошу. «То мы, Гнат, будзям сеяць на полі, а ты на сундуку пасееш», усё смяяліся. Ано паміж сабою гешэфт вялі, бацька ні прызнавалі. Старэйшы брат радзіны рабіў, то Кондраша паклікоў, а майго бацька не. Бацько пажар-
150 👁