таваць любіў. Кажа мацяры: "Матруна, прыходзіў Андрэй на радзіны клікоў. То я ўжэ адзін каравы пажану, а ты нечаго схадзі". Пайшла маці, а яны, як убачылі, то i мову адняло. Шэпчуцца: "А чаго яна прышла? Мы ж яе ні клікалі". Але пасадзілі за стол. "Сяджу, - кажа маці,— ні ведаю, дзе вочы падзець, i яда ў рот ні лезя". Ніхто ні любіць бедных, нават брат брата. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
ДЗЕ НАШО НІ ПРАПАДАЛО. Так выказваюць гатоўнасць да рызыкі. Купіў машыну на старасці гадоў, ні горшы я за другіх. Дзе нашо ні прападало, можа, навучуся ездзіць. г. Івацэвічы.
ДЗЕНЬ АДА ДНЯ. Паступова, з кожным наступным днём. Майму свату дзень ада дня горш робіцца, мусіць, нядоўго яму засталося жыць. Заполле Кос.
ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ. Кожны дзень. Дзень пры дні работа, работа i работа, ніякаго спачыну німа. г. Косава.
ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ. Штодзень. Даяркай раблю, трэба дзень у дзень хадзіць. I выхадных німа: німа кому ў калхозі рабіць. Хадоркі Кос.
ДЗЕ РАКІ ЗІМУЮЦЬ. Так выказваюць пагрозу. Я покажу табе, дзе ракі зімуюць, будзяш знаць, як прыставаць да мае жонкі! Размеркі Стайк.
ДЗЕРЦІ (ДРАЦЬ) ГОРЛО. Моцна крычаць. Ты горло ні дзяры. Я цябе ні баюся. Сам умею крычаць. Уласаўцы Жытл.
ДЗЕ САБАКА ЗАКАПАНЫ. Ведаць, у чым сутнасць справы. Ты мяне ні абвядзеш. Я ведаю, дзе сабака закапаны: гэто ты хочаш маё место заняць. г. Косава.
ДЗЕ СЯДЗЯШ, ТАМ І ЗЛЕЗЯШ. Пра гультаяватага чалавека. На ём дзе сядзяш, там i злезяш: як ні npaci, ён ні паможа, бо гультай спрадвечны. Мілейкі Міл.
ДЗЕ ТАМ! Вокліч, якім выказваюць расчараванне, калі просяць, але чуюць адмову. Папрасіла суседа, каб дрова помог прывязці. Але дзе там! I гаварыць ні
129 👁