схацеў: нешчо сярдзіты на мяне. Азярцо Падст.
ДЗЕ ТЫ БАЧЫЎ (ДЗЕ ВЫ БАЧЫЛІ). Так выказваюць крыўду, калі хто не выконвае просьбу. Папрасіла Васіля Мірановаго дачку з поязда сустрэць. Дзе ты бачыў! І слухаць ні схацеў! Бялавічы Кос.
ДЗЕ ТЫ ДЗЕНЯШСЯ (НІДЗЕ НІ ДЗЕНЯШСЯ). Не мець выхаду, змушаны пагадзіцца. Пойдзяш у армію як міленькі, дзе ты дзеняшся. А то прывык: мамка падай, мамка аднясі. г. Косава.
ДЗІВУ ДАВАЦЦА (ДАЦЦА). Моцна здзіўляцца. Дзіву даюся, як яны жывуць: ні паспеюць палучыць грошы, як ужэ німа. Бутэлькі збіраюць па сяле ды здаюць у магазін. Лазаўцы Міл.
ДЗІРАВАЯ ГАЛАВА. Скажуць пра таго, у каго слабая памяць, хто забываецца. Паехоў касіць, а мянташку забыўся. Як жэб, стары – дзіравая галава. Галенчыцы Ягл.
ДЗІРАВЫЯ РУКІ. Так скажуць пра таго, хто ўсё губляе. У цябе дзіравыя рукі. Як можно было згубіць сумку, якая вісела на ровары, перад носом? Адзін Бог ведая! Куляшы Міл.
ДЗІРКА АД АБАРАНКА. Нічога. У цябе ні рукі, а коцаўбы. Як ты гэту печ зрабіў? Крывая, дыміць. Я б за такую работу табе дзірку ад абаранка заплаціў. Воля Жытл.
ДЗІРКА НА ДЗІРЦЫ. Увесь у дзірках. Новыя штанікі ўнук адзеў. Прышоў дахаты – дзірка на дзірцы. І як гэдык парваць?! Сакоўцы Міл.
ДЗЬМУЦЬ У АДНУ ДУДКУ. Быць, дзейнічаць заадно. Людзі бачылі, хто калхозная сено краў, але маўчаць. А яны дзьмуць у адну дудку: гэто ні мы. І паспрабуй дакажы. Заполле Кос.
ДЗЯКАВАЦЬ (ДЗЯКУЙ) БОГУ. Так выказваюць падзяку з якой-небудзь прычыны. Дзякаваць Богу, пагода вытрымала, сено сухенькае зграблі. Жытлін Жытл
123 👁