ДЗЯКУЕМ НЕ АДБУДЗЯШ. За работу трэба разлічыцца. Не, дзякуем не адбудзяш, стаў гарэлку на стол. Заполле Кос.
ДЗЯЛІЦЬ HIMA ЧАГО. Г.зн. паміж людзьмі няма прычын для сваркі, разладу, варожасці. Мы з тобой, Алена, на нашом грудку двоя ано засталіся, нам ужэ німа чаго дзяліць. Алыііаніца Квас.
ДЗЯСЯТАМУ ЗАКАЗАЦЬ. Заракацца. Соткі далі - адна камяніца. Пакуль згараў канем, рукі выцягнуў. Дзясятаму закажу гэдак гараць. Трэба было трактора наймаць. Ятвезь Квас.
ДЗЯСЯТАЯ ВАДА НА КІСЯЛЕ. Далёкая радия. Дзяды нашы былі траюрадныя, а мы з табою ужэ дзясятая вада на кісяле. Заполле Кос.
ДЗЯЦЕЙ HI ХРЫСЦІЦЬ. Не мець інтарэсу да каго-небудзь; не мець патрэбы ў чыёй-небудзь лаяльнасці. Мне з табой дзяцей ні хрысціць. Скураты Квас.
ДЛЯ АДВОДУ ВАЧЭЙ. Адцягнуць увагу, падмануць. Ішоў, браў з сабою касу для адводу вачэй, а сам бегу лес па грыбы. Быч Стайк.
ДНЁМ 3 АГНЁМ HI ЗНАЙСЦІ. Зусім не знайсці. Такого зяця, яку мяне, днём з огнём ні знайсці. Куляшы Міл.
ДНЯВАЦЬ I НАЧАВАЦЬ. Пастаянна знаходзіцца ў адным месцы. Гатоў дняваць i начаваць у Хведара гэдак яго дачку ўпадабаў. г.Косава.
ДОЖДЖ ЗА КАЎНЕР HI КАПАЯ. Так скажуць, калі адкладваюць работу на потым. Ш пары гарачку, дождж за каўнер ні капая. Давай добра падумаям, як i куды будзям перацягаць хату. Бялавічы Кос.
ДОМА НІ АПЫНЯЦЦА. Мала часу быць дома. Подрос хлопяц, на дзяўчат стаў заглядацца, то дома ні апыняецца. Да паўдня ў школі, а пасля на гулі. Німа калі i ўрокі вучыць. Альшаніца Квас.
ДОЎБНЯ ДОЎБНЯЮ. Чалавек невялікага розуму. От Бог пакараў мяне мужыком: доўбня доўбняю.
181 👁