схацеў: нешчо сярдзіты на мяне. Азярцо Падст.
ДЗЕ ТЫ БА'ЧЫЎ (ДЗЕ ВЫ БА'ЧЫЛІ). Так выказваюць крыўду, калі хто не выконвае просьбу. Папрасіла Васіля Мірановаго дачку з поязда сустрэць. Дзе ты бачыў! I слухаць ні схацеў! Бялавічы Кос.
ДЗЕ ТЫ ДЗЕ'НЯШСЯ (НІДЗЕ HI ДЗЕ'НЯШСЯ). Не мець выхаду, змушаны пагадзіцца. Пойдзяшу армію як міленькі, дзе ты дзеняшся. А то прывык: мамка падай, мамка аднясі. г.Косава.
ДЗГВУ ДАВА'ЦЦА (ДА'ЦЦА). Моцна здзіўляцца. Дзіву даюся, якяны жыеуць: ні паспеюць палучыць грошы, якуж э німа. Бутэлькі збіраюць па сяле ды здаюць у магазін. Лазаўцы Міл.
ДЗІРА'ВАЯ ГАЛАВА'. Скажуць пра таго, у каго слабая памяць, хто забываецца. Паехоў касіць, a мянташку забыўся. Як жэб, стары - дзіравая галава. Галенчыцы Ягл.
ДЗІРА'ВЫЯ РУ'КІ. Так скажуць пра таго, хто ўсё губляе. У цябе дзіравыя рукі. Як можно было згубіць сумку, якая вісела на ровары, перад носом? Адзін Бог ведая! Куляшы Міл.
ДЗГРКА АД АБАРА'НКА. Нічога. У цябе ні рукі, а коцаўбы. Як ты гэту печ зрабіў? Крывая, дыміць. Я б за такую работу табе дзірку ад абаранка заплаціў. Воля Жытл.
ДЗГРКА НА ДЗГРЦЫ. Увесь у дзірках. Новыя штанікіўнук адзеў. Прышоў дахаты - дзірка на дзірцы. Iя к гэдык парваць?! Сакоўцы Міл.
ДЗЬМУЦЬ У А ДНУ' ДУДКУ. Быць, дзейнічаць заадно. Людзі бачылі, хто колхозная сено краў, але маўчаць. А яны дзьмуць у адну дудку: гэто ні мы. I паспрабуй дакажы. Заполле Кос.
ДЗЯ'КАВАЦЬ (ДЗЯ'КУЙ) БО ГУ. Так выказваюць падзяку з якой-небудзь прычыны. Дзякаваць Богу, пагода вытрымала, сено сухенькае зграблі. Жытлін Жытл
Дадатковыя словы
давацца, дацца, дзякуй
53 👁