Ніц ні ўмея, ніц ні зная. Жамайдзякі Міл. ДО'ЎБНЯЮ HI ЗАБГЦЬ. Здаровы, моцны чалавек, які толькі прытвараецца хворым. Hi прытварайся, што хворы, цябе доўоняю ні заб 'еш. Размеркі Стайк. ДО'ЎГАЯ ПЕ СНЯ. Скажуць пра тое, што патрабуе часу, што не хутка можа быць зроблена, расказана i пад. Маладымі ездзілі на заробкі аж на Кубань. Будзя час, то раскажу, бо гэто доўгая песня. Скураты Квас. ДО'ЎГІ РУБЕ'ЛЬ. Добры i лёгкі заробак. Паехалі нашы мужьікіў Расію за доўгім рублём. г.Івацэвічы. ДО'ЎГІ ЯЗЫК. Пра таго, хто разносіць плёткі. У твае жонкі жаба на языку ні спячэцца: доўгі язык мая. Алынаніца Квас. ДО'ЎГІЯ РУ'КІ. Кажуць пра таго, хто схільны да зладзейства. Нічого ад яго ні схаваяш: доўгія рукі мая. Алынаніца Квас. ДО'ЎГО НЕ ДУ'МАЮЧЫ. Тут жа, адразу, неадкладна. Іду з дзеўчынаю, a півоні аж гараць у агародзі. Доўго не думаючы - дзыгіць у той агарод. Нарваў, ано вылазіць — цётка з хаты вышла. От брыдко мне было. Квасевічы Квас. Дзыгаць - скакаць. ДРАТТЬ (ЗАДЗІРА'ЦЬ) НОС. Зазнавацца. Мае суседкі дачка стала дакторкаю, то так дзярэ носа, што багром ні дастаняш. Галік Міл. ДРАЦЬ (ЗДЗІРА'ЦЬ, ЗЛУПГЦЬ) СЕМ ШКУР. 1. Прыгнятаць. Новы прадсядацяль у калхозі, то гатоў здзерці сем шкур з нас. Да ночы на полі буракі цукровыя полям. 2. Задорага прадаваць. Хацеў купіць цялушачку, то чалавек гатоў сем шкур злупіць за цяля. Ажно людзі пачалі смяяцца з яго: такое цаны німа на базары. Яглевічы Ягл. ДРО'БНАЯ СО ШКА. Неўплывовы, невялікага рангу начальнік. Дробная ты, выходзіць, сошка, ні даб'ешся, каб аўтобус у сяло хадзіў. Заполле Кос. ДРУГЕ КАЛЕНКО'Р. Зусім другая справа, іншая
Дадатковыя словы
дабешся, доўбняю, задзіраць, здзіраць, каленкор, рубель
45 👁