Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
размова. Мыць машынаю - ні рукамі аджымаць, гэто другі каленкор. Хрышчонавічы Квас. ДРУГГМ РА ЗОМ. Не цяпер, калі-небудзь. Зайдзі, чарку вып 'ям, жонкі мае дома німа, крычаць ні будзя кому. — Не, другім разом, твае німа, то мая дома. Гічыцы Ягл. ДРЫЖА'ЦЬ НАД КО'ЖНАЮ КАПЕ'ЙКАЮ. 1. Так кажуць пра скупога чалавека. I пабудаваўся, i дзяцей пагадавау, а дрыжыць над кожною капейкаю. Сакоўцы Міл. 2. Так кажуць пра беднага чалавека, які лічыць кожную капейку. Пенсія малая, а сын ямчэ вучыцца, то над кожнаю капейкаю дрыжу, бывая, i хлеба сабе ні купляю. Хадоркі Кос. ДУ'ЛЮ 3 МА'КОМ. Нічога не даць, не атрымаць. Не хочаш есці салёнікоў, то з 'еш дулю з маком. Уласаўцы Жытл. ДУ'ЛЮ ПАД НОС. Шчога не даць. Прышоў мужык з работы, пытая на бутылку. Во табе - дулю пад нос, а ні грошы. Я гляджу, каб на хлеб было. Алынаніца Квас. ДУМА' ДУ МУ ПАГАНЯ'Я. Пра неадчэпнасць думак, якія вярэдзяць, трывожаць душу. Це перся пайшоў у лес i дагэтуль нша. У галаве ў мяне дума думу паганяя. Уласаўцы Жытл. ДУРНЫ'Я ЖА РТЫ. Няўдалыя, нікуды не вартыя. На стары Новы год падлеткі вешніцы здымаюць ды хаваюць. Гэто дурныя жарты: кругом адны старыя людзі. Валакуць тыя вешнічкі назад ды клянуць гэтых бэйбусоў. Заполле Кос. ДУРНЫ' ЯК БОТ 3 ЛЕ'ВАЕ НАГГ. Вельмі дурны. Hi сватайця мнеяго, ён дурны як ботзлевае нагі. Я з ім i гаварыць ні хочу, ні тоя што замуж ісці. Хадоркі Кос. ДУРЫ'ЦБ ГАЛАВУ'. Надакучаць, забаўляць. Дурыш ты мне галаву пустой гаворкай, а мне трэба ісці ўпраўляцца. Сві 'ня зараз хляваразвернуць. Пчыцы Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрыжаць, дурыцб
46 👁
 ◀  / 310  ▶