ДУХ ВЫПАДАЯ. Задыхацца (ад хуткага бегу, ад хады). Не бяжы гэдак, дух выпадая, давай аддыхаямся. Заполле Кос.
ДУХІ ЗАНЯЛО. Засапціся, задыхацца. Спяшыўз лесу, каб да цямна дахаты папасці, то аж духі заняло, пакулъ прибег. Няхачава Стайк.
ДУХУ HI АКАЗАЦЬ. Моўчкі цярпець. Мая мама, бывало, як убачыць, шчо бацъко сярдзіты з работы прышоў, то нам, дзецям, прыказвая, каб i духу ні аказалі. I сама маўчала. Алыпаніца Квас.
ДУХУ НІ ПАЧУЦЬ. Не баяцца. Прыгала мая дачка ды расказвая пра молодого настаўніка. Кажа, ні слухаюць дзеці, дурэюць на ўроках. А што? Духу ні пачулі ды робяць, што хочуць. Бялавічы Кос.
ДУША (СЭРЦО) БАЛІЦЬ (ВЫСАХЛА, -О). Трывожыцца па некім. Забралі сынка ў армію, то душа баліць. Як ён там, маладзенькі, у чужых людзях? Яблонка Жытл.
ДУША (СЭРЦО) HI ЛЯЖЫЦЬ. Не адчуваць прыхільнасці. Дваццаць гадоў у Сібіры жыву, а душа ні ляжыцъ да гэтаго краю. Выраблю пенсію i паеду дахаты. г.Косава.
ДУША РАЗРЫВАЯЦЦА. Цяжка перажываць, моцна шкадаваць. Як гляну на гэтаго бедолагу - абедзьвe нагі пояздом адрэзало, - то душа разрываяцца з жалю. г.Івацэвічы.
ДУША Ў ДУШУ. Дружна, у згодзе. Мае бацькі пражьілі ўсё жыццё душа ў душу. А ўсяго было: i радасці, i гора. Адно ведаю: працавалі много. Заполле Кос.
ДУША Ў ПЯТКАХ. Так кажуць, калі моцна спалохаюцца. Хадзіў да дзеўкі каля могліц. Мінаяш ix, а душаў пятках. г.Косава.
ДУШОЙ I ЦЕЛОМ. Усёй істотай, цалкам. Hi наводзь, чалавеча, на мяне пляценъ, ні гарадзі город: ду-
82 👁