Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
шой i целом я перад табою ні вінаваты. Hi браў я meae касы. Квасевічы Квас. ДУ'ШУ ДАСТА'ЦЬ. Надакучыць кпінамі, сваркай, скаргамі. Гэты гад сваімі прыдзіркамі душу дастаня. Алыпаніца Квас. ДУШЫ'ЦЬ ПАДУ'ШКУ. Спаць. Свято, рабіць ніц ні будзяш, цэлы дзет падушку душу. г.Івацэвічы. ДЫМ ДЫ НГТКА. Хутка, мігам. Не садзецяся вячэраць без мяне, я зараз, дым ды нітка. Заполле Кос. ДЫ'ХАЦЬ НА ЛАДАН. 1. Цяжка хварэць. Вясною яшчэ сам картоплі пасадзіў, а зараз на ладан дыхая, капаць ужэ ні будзя. Старажоўшчына Кос. 2. Станавіцца непригодным. Мой трактар ужэ на ладан дыхая: надто часто псуецца. г.Косава. ДЫ'ХАЦЬ (ДЫХНУ'ЦЬ) HI ДАВА'ЦЬ (Ш ДАЦЬ). 1. Прымушаць працаваць, не даваць адпачынку. I дыхнуць брыгадзір ні дае: рабі ды рабі яму. Хоча, каб да еечара буракі апалолі. Заполле Кос. 2. Прыставаць, назаляць. Упадабаў сусед маю дачку, то дыхнуць ні дае: куды яна - туды i ён. Алынаніца Квас. ДЫ'ХНУЦЬ ДУ'ХУ. Перавесці дыхание, зяўнуць. Давай адпачнем, дыхнем духу. Хадакі Жытл. ДЫХНУ'ЦЬ HIMA' КАЛГ. Шмат работы, няма калі адпачыць. У сяле жывеш, то дыхнуць німа калі: жджэш того свята, каб хоць рукі адышлі ад работы. Алынаніца Квас. Е Е БОГ НА СВЕ'ЦІ. Так кажуць, калі бачаць, што зло пакарана. Казалі, што много людзей ён за нішто панішчыў у вашу. Е Бог на свеці: як яго параліч разбіў, то папамучыўся сам i сямейнікоў папамучыў, пакуль памёр. Няхачава Стайк. ЕЙ-БОГУ. Так клянуцца, запэўніваюць у праўдзівасці сваіх слоў. Ей-Богу, на свае вочы бачыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дастаць, душыць, дыхаць
43 👁
 ◀  / 310  ▶