тваю авечку воўкукраў, a ні чалавек. Стайкі Стайк. E СВАЯ' ГАЛАВА' НА ПЛЯЧА'Х. Так кажуць, калі спадзяюцца на свой уласны розум. Не вучы мяне жыць, у мяне свая галава на плячах e. г.Івацэвічы. Е'СЦІ ВАЧЫ'МА. Пільна ўглядацца. У аўтобусі сёні бачыў: дзеўка села, a хлопяц малады ехоў, то ўсю дорогу вачыма еў яе, відаць, упадабаў. Заполле Кос. Е'СЦІ 3 ДВУХ РУК. Так скажуць пра сквапнага чалавека. Ну, ты, Іван, i зайздросны, каб прымеў, то з двух рук еў бы. г.Косава. Е'СЦІ H IПЫТАЕ. Так скажуць, калі нешта адкладваюць на потым, на запас. - Нашто ты прывалок гэтае жалезо на надворок? Завалы мало? - Хай будзя, есці ні пытаае. г.Косава. Е'СЦІ ПО'ЯДОМ. Без перастанку папракаць, выказваць незадавальненне. Дваццаць гадоў ca свекрывёю пражыла. А яна такая ліхая была, поядом ела, усёздароўе адняла. Аддзяліліся, то я як зноў на свет нарадзілася. Тагды i яна палепшала ўжэ. Альшаніца Квас. Е'СЦІ ПРАСГЦЬ. Пра тое, што парвалася, знасілася. Мой хлопяц лясніком стаў. Усяго тыдзянь па лесі пахадзіў а ўжэ чаравікі есці просяць. Падстарынь Падст. Е'СЦІ СВОЙ ХЛЕБ. Стаць самастойным. Я ўжэ свой хлеб ем, прафесію добрую маю - зваршчык. Ажаніўся, хату пабудаваў, яшчэ i бацькам памагаю. г.Івацэвічы. Е'СЦІ ХЛЕБ. 1. Зарабляць на пражыццё пэўным заняткам. Хлопцы Мазюковыя ўсе музыканты, з гэтаго хлеб ядуць. Заполле Кос. 2. Жыць за чужы кошт. Не бядуй, што хлеб наш ясі, станяш на свае ногі, то нам, старым, паможаш. Бялавічы Кос. Е'ХАТТЬ (ПАЕ'ХАЦЬ) НА РЫТУ. Ванітаваць. 3 'еў у ахвоту грыбоў, а яны былі кепско высмажаныя, то пару разоў на рыгу ездзіў. Бялавічы Кос
Дадатковыя словы
ехатть, паехаць
41 👁