Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Е'ХАЦЬ У ПІРАГГ. Праведаць бацькоў маладое праз тыдзень пасля вяселля. У пірагі ездзілі да сватоў, добра пачаставалі. Азярцо Падст. ЕШ HI ХАЧУ'. Есці ў волю, колькі схочацца. Служыў ажно на Дальнем Вастоку. У артылерыі. За сто трыццаць кіломятроў ад мора. Сярод сопок наш дзівізіён стаяў Казалі, як японцы будуць лезці, то мы страляць па іх будзям. Прывык за тры годы. Кармілі еш ні хачу. Скураты Квас. Ё Ё'ЛКІ ЗЯЛЁНЫЯ (ЁЛКІ-М АТА' Л KI, ЁЛКІПА'ЛКІ). Такімі словамі выказваюць розныя пачуцці: захапленне, здзіўленне, прыкрасць i пад. Ёлкі зялёныя! О гэто грыбы! Глядзі, сынок, нікому ні кажы, дзе збіралі. Алыпаніца Квас. Ах, ёлкі-маталкі! На пяць хвілін спазніўся - аўтобус ужэ пайшоў. Заполле Кос. Ёлкіпалкі, але i харашэ т абеў гэтой сукенцы. г.Косава. Ж ЖА'БА ДУ'ШЫЦЬ. 1. Скажуць, калі некага бярэ зайздрасць. Я па ягады хаджу, кожны дзет па вядру прыношу. А яе жаба душыць: унучку малую прывязлі глядзець, то дома сядзіць. Заполле Кос. 2. Так выказваюць нездавальненне сабою. Ні апалола картоплі, то жаба душыць, гатоў поначы ісці на поля. Заполле Кос. ЖА БА НА ЯЗЫ КУ HI СПЯЧЭ'ЦЦА. Так кажуць пра таго, хто не ўмее захоўваць тайны. Як хочаш, каб усе ведсті, то скажы Мані: у яе жаба на языку ні спячэцца. Бялавічы Кос. ЖА БА ЦЫ'ЦКІ ДАСЦЬ. Пра непазбежнасць смерці. Не, браток, ад смерці ні ўцячэш, хутко i нам жаба цыцкі дасць. Алыпаніца Квас. ЖА'БІ ПА КАЛЕ'НО. 1. Плытка. Была рэчка, асушылі, зрабілі канаву, вады ў ёй - жабі па калено
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

душыць, ехаць
42 👁
 ◀  / 310  ▶