Хрышчонавічы Квас. 2. Малы ростам. Я кізяго солдат? Жабі па калено, на яго i формы німа. г.Івацэвічы. ЖАВА'ЦЬ ЖВА'ЧКУ. Паўтараць адно i тое ж. Hi жуй жвачкі, скажи ясно, што ты ад нас хочаш. г.Івацэвічы. ЖАРТАВА'ЦЬ 3 АГНЁМ. Не лічыцца з небяспекай. Hi жартуй з огнём, бо бяды ні абярэшся: галалёд, ні едзь нікованым канем на базар, акалечыш скаціну. Заполле Кос. ЖА РТЫ ЖАТТАМІ. Што ні гавары, але... Жарты жартамі, але на свято нікому нічого ні пазычай, бо, кажуць, усё пойдзя з хаты. г.Косава. ЖУ'ЛПС НА ЖУ'ЛІКУ Е'ДЗЯ I ЖУ ТИКОМ ПАГАНЯ'Я. Так скажуць, калі кругом адны махляры, ашуканцы. Ты хочаш, каб колхоз быу нечаго варты? Тут жулік на жуліку едзя i жуліком паганяя. Заполле Кос. ЖЫВА'Я КАПЕ'ЙКА. Пра ўсё, што дае прыбытак, даход. Летом кожан дзень жывая копейка: то ягад назбіраяш здасі, то грыбоў, то парэчок. Алыпаніца Квас. ЖЫВ'Е ЯК СЫР У МА'СЛІ КУПА'ЯЦЦА. Заможна, у дастатку. Жыве як сыр у маслі купаяцца, ано птушынаго малака німа. Воля Жытл. Ж Ы ВОТО МЕ'СТА Ш ЗАСТАЛО'СЁ (Ш ПАКІ'НУЦЬ). Так скажуць пра таго, каго моцна збілі, знявечылі пабоямі. Так збіў, так змардаваў гэты бандзіт майго хлопца - ж ивого места ні засталосё. Скураты Квас. ЖЫВО'Е ДУШЫ HIMA'. Нікога, ні аднаго чалавека. Летом у с яле живое дуты німа: усе ў ягодах. Смяюцца: амерыканскі заробок знайшлі. Алыпаніца Квас. ЖЫВО'Т ДА СПІНЫ' ПРЫСО'Х. Вельмі золажэў, схуднеў хто. Але ж ты i худы, Іван, цябе як з канцлагера выпусцілі: жывот да спіны прысох. г.Івацэвічы
Дадатковыя словы
жаваць, жартаваць, жвачку, жулпс, жывое, зблажэў, капейка, пакінуць
32 👁