Ж Ы ВОТ НА НОС ЛЕ'ЗЯ. Так скажуць пра цяжарную жанчыну. Восенню на радзінах была ўяе, а ўбачыла вясною - зноў жывот на нос лезя. г.Косава.
ЖЫВЫ ВЕ'ЦЯР ХО'ДЗЩЬ. Пра адчуванне руху халоднага паветра ў жылым памяшканні. Жывы вецяр ходзіць па хаці. Заполле Кос.
ЖЫВЫ НЯБО'ЖЧЫК. Вельмі худы. Язва мучыць майго чалавека. То схуднеў — жывы нябожчык. Мілейкі Міл.
ЖЫЎЦО'М Е'СЦІ (З Е'СЦІ). Прычыняць мукі, пакуты. У прымах жыву, то цешча жыўцом есць. Цярплю радзі дзяцей. Алыпаніца Квас.
ЖЫЦЬ АДНЫ'М ДНЁМ. Не задумваючыся пра будучае. Людзі сёні жывуць адным днём, без ніякіх запасоў. Заполле Кос.
ЖЫЦЬ 3 КАПЕЙКГ. Толькі на заробак, не разлічваючы на іншыя даходы (жыць). Пропала карова, во i прыходзіцца жыць з капейкі. Размеркі Стайк.
ЖЫЦЬ СВАГМ РО'ЗУМОМ. Быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках. Чаго вы трымаяця хлопца каля сябе? Хай едзя ў горад да сваім розумом жыве. Міхнавічы Стайк.
ЖЫЦЬ ЧУЖЫМ РО'ЗУМОМ. Не мець самастойнай думкі. Век чужым розумом жыць ні будзяш, трэба i свайго трохі мець: бацькі ні вечныя. г.Івацэвічы.
ЖЫЦЬ ЯК НАБЯЖЫ'ЦЬ. Як выпадае, спадзеючыся на лепшае (жыць). Забудзьця праўчарашняя, ні дбайця пра будучая, трэба жыць як набяжыць. Заполле Кос. 3 ЗАБІВА'ЦЬ (ЗАБГЦЬ) АСГНАВЫ КОЛ У МАГГЛУ. Так выказваюць адмоўныя адносіны да іншага чалавека. Ты мне гэдак сваею n 'янкаю да гулямі ўпёкся, што як памрэш, то замест памятніка асінавы кол у магілу заб 'ю. г.Косава
Дадатковыя словы
есці, забіваць, ходзщь
48 👁