Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ЗАБІВА'ЦЬ (ЗАБГЦЬ) ГАЛАВУ'. 1. Абцяжарваць сябе непатрэбнымі думкамі, клопатамі. Hi перажывай, ні забівай галавы, хвароба ні цяжкая, дасць Бог, хутка дачушка выздаравяя. г.Івацэвічы. 2. Назапасіць памяць непатрэбнымі ведамі. Hi забівай сабе галавы, нашчо яна табе, гэта гісторыя? Ведаяш, калі ваш а была, дый будзя. Альшаніца Квас. ЗАБІВА'ЦЬ (ЗАБГЦЬ) ДУХГ. 1. Перахапіць, сперці дыхание. Такая бура, шчо духі забівая, ледзь прышоў да вас. Ёдчыкі Квас. 2. Не даць другому аказацца, вымавіць слова. Не паспеяш i poma адкрыць, як гэта ведзьма духі заб'е. Алынаніца Квас. ЗАБІРА'ЦЬ ХЛЕБ. Пазбаўляць каго-небудзь заробку, беручыся за тую ж работу, справу. Летась я адна прымалаягады ад людзей, а гэты год i Васіль узяўся. Сустрэла яго, кажу: "Ні забірай, Васіль, хлеб ад мяне, бо выдзя так: i ты ні заробіш, i я ні зараблю ". Заполле Кос. ЗАБРА'ЦЬ 3 САБО Ю Ў МАГГЛУ. Памерці i панесці з сабою тайну. Як ні дапытвалася ў мамы, хто мой бацько, так i ні прызналася. Забрала з сабою ў магілу тайну. г.Косава. ЗАБУ'ДЗЬ ЯК ЗВА'ЛІ. Пажаданне іншаму перастаць нават думаць пра яго, успамінаць. Я з табою мірыцца ні хачу ні за якія грошы. Ідзі i забудзь як звалі мяне. Майск Люб. ЗАБЫВА'ЦЬ (ЗАБЫЦЬ) ДАРОТУ. Перарваць адносіны, перастаць наведваць, бываць. Развялася я з табой - забудзь сюды дарогу, знаць i ведаць цябе ні хачу. Гошчава Стайк. ЗАБЯГА'ЦЬ (ЗАБЕТЧЫ) НАПЕ'РАД. Прыспешваць падзеі. Ты маладзейша, забягаць наперад я табе ні дам, хай спачатку старэйша сястра замуж пайдзе. Скураты Квас. ЗАВАЛГЦЬ РУ'КІ. Быць цяжарам для некага. Захварэла во, заваліла рукі дзецям i мужыку, i Бог смерці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забраць, забудзь, забываць, забіваць, забіраць
34 👁
 ◀  / 310  ▶