ні дае. Руда Падст. ЗАВЕ'СЦІ ШАРМА'НКУ. Доўга i нудна гаварыць. Зноў завёў шарманку: то цесць прыданаго добраго ні даў, то цешча злая. А я табе шчо - кепскае прыданае? Алынаніца Квас. ЗАВІЛЯ 'ЦЬ ХВАСТО'М. Адмовіцца ад ранейшых намераў. Сын прышоў, абрадавоў: "Жаніцца буду". Мы ўжэ да вяселля давай прыбірацца. А тут ён ні з того ні з сяго завіляў хвастом. Кажа, перадумоў. Размеркі Стайк. ЗАВО'ДЗІЦЦА (ЗАВЯСЦГСЯ) НА ВАДЗЕ'. Запальчивы чалавек. Майму мужыку да двух ні кажы: на вадзе заводзіцца. Алынаніца Квас. ЗА ВО'ЧЫ. Даваць характарыстыку чалавеку ў яго адсутнасці. У вочы лістом сцеля, а за вочы з зямлёю мяшая. Хрышчонавічы Квас. ЗА БУША'МІ ТРАШЧЫ'ЦЬ. Есці з апетытам. Як наробішся, сядзяш за стол, то за вушамі трашчыць. А як прасядзіш ці праляжыш цэлы дзень, то i есці ні хочацца. Боркі Падст. ЗАВЯ'ЗВАЦЬ (ЗАВЯЗА'ЦЬ) ВУЗЯЛО'К НА ПА'МЯЦЬ. Запамінаць, улічваць на будучыню. Завяжы сабе вузялок на памяць, помні: з чужого надворка i пярыны ні вазьмі. Жамайдзякі Міл. ЗАВЯ'ЗВАЦЬ (ЗАВЯЗА'ЦЬ) САБЕ' СВЕТ. Зрабіцца нявольнікам сваіх учынкаў. Ты ж яшчэ маладзенькая, пахадзі дзеўкаю, нашто табе той замуж? Яшчэ паспеяш завязаць сабе свет. Була Міл. ЗАГАВО 'РВАЦЬ (ЗАГАВАРЫЦЬ) ЗУ БЫ. Адцягваць увагу. Ты мне ні загаворвай зубы, ні віляй хвастом. Гэто ні кот, а ты разбіў збанка з малаком. Харошча Міл. ЗАГАДА'ЦЬ ЗАГА'ДКУ. Ствараць цяжкасці, якія трэба пераадолець. Дроў ты мне даў, але загадаў загадку: як мне іх з гэтай гушчэры вытраляваць? Ёдчыкі Квас. 3 АГА' ДВАЦЬ (3 АГАДАЦЬ) ДАЛЁ 'КО НАЛЕ 'РАД
Дадатковыя словы
бушамі, завесці, завязваць, загадаць, памяць
40 👁