ДАХОДЗІЦЬ (ДАЙСЦІ) ДА ПАМЯЦІ. Апрытомнець, ачуцца. Пасля аварыі два тыдні ў рэанімацыі ляжаў, нарэшці дайшоў да памяці. г. Івацэвічы. ДАХОДЗІЦЬ (ДАЙСЦІ) ДА РОЗУМУ. Разумець. Бачу, яны адна без адной жыць ні могуць, усё разом ды разом. Нядаўно да розуму дайшло: яны ж свае. Грыўда Міл. ДАЦЦА Ў ЗНАКІ. Даняць, дапячы. Купіў каня ў косаўскаго мешчаніна. А той конь заценлівы, даўся ён мне ў знакі. Ледзьве прадаў другому такому даверліваму Мікалаю. Заполле Кос. ДАЦЬ КУХТАЛЯ. Стукнуць, набіць. Пакіну дзяцей дома адных, то старэйшы дасць кухталя малому, а сам бяжыць на рэчку. Грыўда Міл. ДАЦЬ МАРЦЫПАНОЎ. Пачаставаць адмысловай, вельмі смачнай ежай. Не хочаш капусту есці, то, можа, скажаш табе марцыпаноў даць? Альшаніца Квас. ДАЦЬ МАХУ. Памыліцца. Эх, i даў я маху: прамаргаў, як само грыбы пайшлі. Квасевічы Квас. ДАЦЬ НА АРЭХІ. Набіць. Hi будзяш слухаць, дам на арэхі. Заполле Кос. ДАЦЬ НА ЛАПУ. Даць хабар. Надумоў будавацца. Пайшоў пытаць пляца ў гарсавет. Пакуль на лапу ні даў, нічого выхадзіць ні мог. г. Івацэвічы. ДАЦЬ МЁДУ. Уджаліць. Пчала мёду дала, аж рука апухла. Альшаніца Квас. ДАЦЬ НЫРЦА. Спатыкнуцца, паляцець уніз галавою. От я сёні нырца даў: зачапіўся за корч да носом у мох. Альшаніца Квас. ДАЦЬ ПА РУКАХ. Накрычаць, адбіць ахвоту да працы. Трэба ўмець з дзецьмі. Часом, словом можно так даць па руках, што нічого рабіць ні схочуць. Бялавічы Кос. ДАЦЬ ПА ХВАСЦЕ. Зняць з работы. Зваричыком рабіў мой сусед. Усе просяць зварыць то тоя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
130 👁