размова. Мыць машынаю – ні рукамі аджымаць, гэто другі каленкор. Хрышчонавічы Квас. ДРУГІМ РАЗОМ. Не цяпер, калі-небудзь. Зайдзі, чарку вып'ям, жонкі мае дома німа, крычаць ні будзя кому. – Не, другім разом, твае німа, то мая дома. Гічыцы Ягл. ДРЫЖАЦЬ НАД КОЖНАЮ КАПЕЙКАЮ. 1. Так кажуць пра скупога чалавека. І пабудаваўся, і дзяцей пагадаваў, а дрыжыць над кожною капейкаю. Сакоўцы Міл. 2. Так кажуць пра беднага чалавека, які лічыць кожную капейку. Пенсія малая, а сын яшчэ вучыцца, то над кожнаю капейкаю дрыжу, бывая, і хлеба сабе ні купляю. Хадоркі Кос. ДУЛЮ З МАКОМ. Нічога не даць, не атрымаць. Не хочаш есці салёнікоў, то з'еш дулю з маком. Уласаўцы Жытл. ДУЛЮ ПАД НОС. Нічога не даць. Прышоў мужык з работы, пытая на бутылку. Во табе – дулю пад нос, а ні грошы. Я гляджу, каб на хлеб было. Альшаніца Квас. ДУМА ДУМУ ПАГАНЯЯ. Пра неадчэпнасць думак, якія вярэдзяць, трывожаць душу. Цеперся пайшоў у лес і дагэтуль німа. У галаве ў мяне дума думу паганяя. Уласаўцы Жытл. ДУРНЫЯ ЖАРТЫ. Няўдалыя, нікуды не вартыя. На стары Новы год падлеткі вешніцы здымаюць ды хаваюць. Гэто дурныя жарты: кругом адны старыя людзі. Валакуць тыя вешнічкі назад ды клянуць гэтых бэйбусоў. Заполле Кос. ДУРНЫ ЯК БОТ З ЛЕВАЕ НАГІ. Вельмі дурны. Ні сватайця мне яго, ён дурны як бот з левае нагі. Я з ім і гаварыць ні хочу, ні тоя што замуж ісці. Хадоркі Кос. ДУРЫЦЬ ГАЛАВУ. Надакучаць, забаўляць. Дурыш ты мне галаву пустой гаворкай, а мне трэба ісці ўпраўляцца. Свіня зараз хлява развернуць. Пчыцы Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
124 👁