Ніц ні ўмея, ніц ні зная. Жамайдзякі Міл. ДОЎБНЯЮ НІ ЗАБІЦЬ. Здаровы, моцны чалавек, які толькі прытвараецца хворым. Ні прытварайся, што хворы, цябе доўбняю ні заб'еш. Размеркі Стайк. ДОЎГАЯ ПЕСНЯ. Скажуць пра тое, што патрабуе часу, што не хутка можа быць зроблена, расказана і пад. Маладымі ездзілі на заробкі аж на Кубань. Будзя час, то раскажу, бо гэто доўгая песня. Скураты Квас. ДОЎГІ РУБЕЛЬ. Добры і лёгкі заробак. Паехалі нашы мужыкі ў Расію за доўгім рублём. г.Івацэвічы. ДОЎГІ ЯЗЫК. Пра таго, хто разносіць плёткі. У твае жонкі жаба на языку ні спячэцца: доўгі язык мая. Альшаніца Квас. ДОЎГІЯ РУКІ. Кажуць пра таго, хто схільны да зладзейства. Нічого ад яго ні схаваяш: доўгія рукі мая. Альшаніца Квас. ДОЎГО НЕ ДУМАЮЧЫ. Тут жа, адразу, неадкладна. Іду з дзеўчынаю, а півоні аж гараць у агародзі. Доўго не думаючы - дзыгіць у той агарод. Нарваў, ано вылазіць — цётка з хаты вышла. От брыдко мне было. Квасевічы Квас. Дзыгаць - скакаць. ДРАЦЬ (ЗАДЗІРАЦЬ) НОС. Зазнавацца. Мае суседкі дачка стала дакторкаю, то так дзярэ носа, што багром ні дастаняш. Галік Міл. ДРАЦЬ (ЗДЗІРАЦЬ, ЗЛУПІЦЬ) СЕМ ШКУР. 1. Прыгнятаць. Новы прадсядацяль у калхозі, то гатоў здзерці сем шкур з нас. Да ночы на полі буракі цукровыя полям. 2. Задорага прадаваць. Хацеў купіць цялушачку, то чалавек гатоў сем шкур злупіць за цяля. Ажно людзі пачалі смяяцца з яго: такое цаны німа на базары. Яглевічы Ягл. ДРОБНАЯ СОШКА. Неўплывовы, невялікага рангу начальнік. Дробная ты, выходзіць, сошка, ні даб'ешся, каб аўтобус у сяло хадзіў. Заполле Кос. ДРУГІ КАЛЕНКОР. Зусім другая справа, іншая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
137 👁