Старонка 122
◀ / 310 ▶
КІДАЦЬ (КІНУЦЬ) КАМЯНЬ У АГАРОД. Падкусваць, насміхацца. Ты жыць ні будзяш, як камяня ў мой агарод ні кіняш: усё на падкусах жывеш, а яшчэ разом у школу хадзілі. Гічыцы Ягл. КІДАЦЬ (КІНУЦЬ) КОСТКУ. На пэўны момант задаволіць патрэбы. Даў сто рублей, кінуў костку, ды думаяш, што гэто ўсё? На аліменты буду падаваць! Дзяцей апранаць, карміць трэба. Я адна надрывацца ні буду. г.Івацэвічы. КІДАЦЬ ТО Ў ЖАР, ТО Ў ХОЛАД. Трэсціся, калаціцца ад перажывання. Сказаў, шчо прыедзя сёні ранянько. Ужэ вечар, а німа. Стаю во з вамі, а ўся дрыжу: кідая то ў жар, то ў холад, дзе падзеўся? Бялавічы Кос. КІДАЦЬ У ДРЫЖЫКІ. Моцна змерзнуць. Такі мароз на дварэ, пакуль управіўся па гаспадарцы, то ў дрыжыкі кінуло. Альшаніца Квас. КІЁМ НІ ЗАГНАЦЬ. Не прымусіць. Рэчка замерзла, то дзяцей у хату кіём ні загоніш, да цямна катаюцца на лёдзі. Грыўда Міл. КІЁМ (КРУКОМ) НОСА НЕ ДАСТАЦЬ. Не даступіцца (пра ганарліўца). Столькі гонару ў чалавека – кіём носа не дастаць. Гошчава Стайк. КІЙ (ПАЛКА) З ДВУМА КАНЦАМІ. Г.зн. нечыя дзеянні вымусяць да супрацьдзеяння. Ні палохай мяне кіём, кій з двума канцамі. Чапляяшся ты да мяне, прычэпяцца і да цябе. Альшаніца Квас. КІЛА БУРКЛІВАЯ. Бурклівы чалавек. Сціхні, кіла бурклівая, людзі ў хату ідуць. Бусяж Міл. КІНУЦЬ КОСТКУ (КОСЦЬ). Даць адчэпнага. Палучка малая, і тую ні даюць. Кінуць костку – авансу рублёў пяцьдзісят, і жыві як хочаш. Яглевічы Ягл. КІЎНУЦЬ ПАЛЬЦОМ. Даць зразумець, намякнуць. Каб я ано пальцом кіўнула, ён адразу да мяне прышоў бы жыць. г.Косава. КІШКА ЗА КІШКУ ЗАЙШЛА. Пра моцнае ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 310 ▶