солдат. Як на яго і шыняля знайдуць. Квасевічы Квас.
КАЦЯЛОК ВАРЫЦЬ. Кемлівы, здольны да навукі чалавек. Андрэёў хлопяц ні дурны, у яго кацялок варыць. Вывучыўся за ляснічаго. Бацько ўжэ пра дрова думаць ні будзя. Бялавічы Кос.
КАШАЛЕ ПЛЯСЦІ. Пустасловіць. І доўго ты мне будзяш кашале плясці? У мяне работа стаіць. Жамайдзякі Міл.
КАША Ў ГАЛАВЕ. Усё пераблытана, няма яснасці ні ў чым. У цябе каша ў галаве. Мы школу скончылі тады, калі якраз памянялі грошы, у 61-м. А ў 63-м мы з табою ўжэ ў арміі былі. Яглевічы Ягл.
КАШЫ НІ ЗВАРЫШ. Не дамовішся, не пагодзішся. Цяжкі па харакцяру чалавек мой сусед, з ім кашы ні звярыш. Ён усё адзін ды адзін, яму нікого ні трэба. г.Косава.
КАШЫ ПРОСЯЦЬ. Пра дзіравы, паношаны абутак. Знасіліся мае боты: ужэ кашы просяць. Уласаўцы Жытл.
КВАС (ПАСОЛЮ) З'ЕСЦІ. Памянуць нябожчыка на памінальнай вячэры. "Пабачым, Тамаш, хто па ком хучэй пасолю з'есць", – усё мне казаў Іван Панасоў. Заполле Кос. Квас, пасоля – стравы на памінальнай вячэры.
КЕПСКО ЛЯЖЫЦЬ. Кажуць пра тое, што можна лёгка ўкрасці. Пра майго суседа казалі: у яго ўсё крадзянае, адна ікона купляна. Краў усё, што кепско ляжыць. г.Івацэвічы.
КІДАЦЦА (КІНУЦЦА) Ў ВОЧЫ. Звяртаць на сябе ўвагу. Як глянуў на дзяўчат, то Маруся адразу кінулася ў вочы. Доўго я ні хадзіў: на Коляды пажаніліся. Жытлін Жытл.
КІДАЦЬ (КІНУЦЬ) ВОКОМ. Глядзець. Вясна, цвіце ўсё, птушачкі спяваюць. Кінеш воком на белы свет – душа радуяцца. Жамайдзякі Міл.
88 👁