чуванне голаду. Так прагаладаўся, шчо кішка за кішку зайшла. Альшаніца Квас.
КІШКІ ВЫПУСЦІЦЬ. Забіць (часцей як пагроза). Яшчэ раз пачую, як будзяш брыдзіць маю жонку, кішкі выпушчу. Я пражыў, слова на яе кепскаго ні сказаў, а ты, брыдота, языка распускаяш. Падстарынь Падст.
КІШКІ МАРШ ГРАЮЦЬ. Пра нясцерпнае адчуванне голаду. Давай хучэй абедаць, а то ў мяне даўно ўжэ кішкі март граюць. Яглевічы Ягл.
КІШМЯ КІШЫЦЬ. Шмат, многа. Вада спала ў сажалцы – рыба кішмя кішыць. Гошчава Стайк.
КЛАНЯЦЦА Ў НОГІ. Умольна прасіць, прыніжацца. Я табе ўжэ ў ногі кланяцца ні буду: сам купіў каня. Як казалі даўней: насяру богачу, сам хлеб малачу. Заполле Кос.
КЛАСЦІ (ПАКЛАСЦІ) ГРОШЫ НА БОЧКУ. Папярэдне заплаціць. Хочаш, каб хутко дрова пакалолі, кладзі грошы на бочку. Размеркі Стайк.
КЛАСЦІ (ПАКЛАСЦІ) ЗУБЫ НА ПАЛІЦУ. Жыць у нястачы, галадаць. Трэйці месяц палучкі ні даюць, гатоў зубы на паліцу пакласці. Корачын Жытл.
КЛАСЦІ (ПАКЛАСЦІ) ПАД СУКНО. Не вырашаць справы. Стары вяз ля хаты расце, ужэ струхлеў, высох. Добры вецяр падзьме, то на хату мне ўпадзя. Напісала заяву ў сельсовет, каб зрэзалі. Але дзе там, паклалі пад сукно. Ужэ трэці месяц пайшоў, як пісала. Заполле Кос.
КЛАСЦІ (ПАКЛАСЦІ) САБЕ Ў КІШЭНЮ. Прысвойваць чужыя грошы. Ні адну сотню паклаў сабе ў кішэню, як кароўніка будавалі: цэглу людзям заганяў. г.Косава.
КЛАСЦІСЯ СОСМЯХУ. Моцна смяяцца, да слёз. Радзіны ў Мані былі. А на другі дзень ужэ дзеда з бабаю павязлі на санках у магазін, каб пачастунок купілі за ўнука. Уквяцілі санкі, саматуж вязлі. Сосмя
175 👁