ху людзі клаліся. Але ўсіх пачаставалі, хто ў магазіні быў. Заполле Кос. КЛАСЦІСЯ СПАЦЬ З КУРАМІ. Вельмі рана, як толькі сцямнее. Я з курамі спаць кладуся, затоя рано ўстаю. Альшаніца Квас. КЛЁПКІ Ў ГАЛАВЕ НІМА. Неразумны чалавек. Як вычварыць што, то адразу відно: у гэтаго чалавека клёпкі ў галаве німа. Любішчыцы Люб. КЛІНЫ ПАДБІВАЦЬ. Заляцацца. Кліны ні падбівай, дарэмно ўсё, нічого ні будзя. Хрышчонавічы Квас. КЛЮНУЦЬ НА ВУДАЧКУ. Паддацца на падман. Сусед мне кажа: "Хочаш дроў? Давай сотню, прывязу прычэп". Я і клюнуў на вудачку. Не паспеў ён скінуць, ужэ ляснік на надворку. Добра, што чалавек згодны. Выпілі па чарцы ды разышліся. Була Міл. КЛЯВАЦЬ НОСОМ. Драмаць. Як ано сяду вечаром каля цілівізара, так і клюю носом. Куляшы Міл. КЛЯСЦІ НА ЧЫМ СВЕТ СТАІЦЬ. Пасылаць самыя страшныя праклёны ў чый-небудзь адрас. Але і звяглівая мая жонка. Вып'ю трохі, то кляне на чым свет стаіць. Яблонка Жытл. КОЖНЫ САБАКА. Усе (ведаюць). Даўней кіншчыка кожны сабака ў любом сяле ведоў, бо ён быў адзін на ўсю акругу. Заполле Кос. КОЛАС У КОЛАС. Пра ўмалотную збажыну. Харошае жыто ў Дворыску: колас у колас. Альшаніца Квас. КОЛЬКІ ДУША ЖАДАЯ. Уволю. Паехалі з дзецьмі на цукерачную фабрыку. Цукеркі еш – колькі душа жадае, але з сабою ні бяры. Альшаніца Квас. КОЛЬКІ ЖЫЦЬ БУДУ НЕ ЗАБУДУ. Ніколі (не забуду). Прыехоў хросны праведаць мяне. А паглядзеў, што ўжэ велькі, зняў з рукі часы і падарыў мне. Колькі жыць буду не забуду гэтаго. Заполле Кос. КОЛЬКІ ЎЛЕЗЯ. Уволю, доўга. Канікулы хутко,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁