то ўжэ буду спаць колькі ўлезя. Руда Падст.
КОНЬ НІ КАЧАЎСЯ. Работы не пачаты край. Прыехалі на соткі, а там конь ні качаўся: ні драпачовано, ні горано, каменне ні пазбірано. Ледзь да толку давялі палетак. Міхнавічы Стайк.
КОСЦІ МЫЦЬ (ПЕРАМЫЦЬ). Абгаворваць. Бабы як пойдуць на работу, то ўсе косці перамыюць адна адной. Ёдчыкі Квас.
КОСЫ ДЫБОМ СТАЛІ. Пра пачуццё вялікага страху, зведанага кім-небудзь. Навальніца ў лесі застала. Як ляснуло над галавою, то косы дыбом сталі. Скураты Квас. Бачу, ад рэчкі нехто ў белом ідзе: у мяне і косы дыбом сталі. Альшаніца Квас. Косы – валасы.
КОСЫ НА САБЕ РВАЦЬ. Моцна перажываць. Прышла пахаронка на мужыка, то косы на сабе рвала. Думаю, як гэто мне будзя выгадаваць адной чацвёро дзяток. Була Міл.
КОТ ЗА НОЧ З'ЕСЦЬ. Благі, невялікага ростам чалавек. Але і жонку Алесь дабраў: кот за ноч з'есць. Квасевічы Квас.
КОТ НАПЛАКАЎ. Пра невялікую колькасць чагонебудзь. Ну, ты і ягад назбіраў – кот наплакаў. Міхнавічы Стайк.
КОШКІ СКРАБУЦЬ НА ДУШЫ (НА СЭРЦЫ). Трывожна, неспакойна (на душы, на сэрцы). Кошкі скрабуць на душы: накрычала на сына ні разабраўшыся, а вышло – ні ён пабіў шыбу ў акне. г.Косава.
КРАЁМ ВОКА. Няўважліва глядзець. Да суседкі госці з Украіны прыехалі. Але я іх ано краем вока бачыла: ні сядзелі ў хаці, усё ездзілі па сваёй радні. г.Івацэвічы.
КРАЁМ ВУХА. Слухаць няўважліва. Дачка нешто расказвала, як прышла з музык, пра бойку каля клуба, але я краем вуха слухала. Ні ведаю, хто там біўся. Заполле Кос.
КРОПЛЯ Ў МОРЫ. Вельмі мала. Такая спёка,
89 👁