усё палягло на градах. Паліла вечаром. Але што гэто — мало, кропля ў моры. Старажоўшчына Кос.
КРОЎ З МАЛАКОМ. 1. Здаровы, дужы. Мой зяць — кроў з малаком, горы гатоў звярнуць. Бялавічы Кос. 2. Вельмі прыгожая (пра дзяўчыну). На вачах расцвіла Яніна, кроў з малаком дзеўка. Папаводзіць хлопцоў за нос. Размеркі Стайк.
КРОЎ З НОСА. Абавязкова. Кроў з носа трэба сено грабці, бо дождж заўтры будзя. Скураты Квас.
КРОЎ У ЖЫЛАХ ЗАСТЫЛА. Адчуваць вялікі страх. Ішла каля могліц, а сава як закрычала, то ў мяне кроў у жылах застыла, ногі адняліся. Альшаніца Квас.
КРУГІ Ў ВАЧАХ ПЛЫВУЦЬ. Так кажуць, калі дрэнна сябе пачуваюць. Ой, жаначкі, патрымайця, кругі ў вачах паплылі, зараз упаду. Галенчыцы Ягл.
КРУПІНА ЗА КРУПІНАЮ ГАНЯЯЦЦА З ДУБІНАЮ. Так кажуць пра вельмі рэдкую страву. Даўней вясна голодная ў людзей была. І пасцілі шчыро, і так запасы канчаліся. Укіня, бало, маці шчопці круп, картопліка парэжа, цыбуліну, казляка якого — уся вара была. Дый жартавалі з саміх сябе: крупіна за крупінаю ганяяцца з дубінаю. Лушчык В.І, 1930 г.н. 1996 г. Альшаніца Квас.
КРУЦІЦЦА НА ЯЗЫКУ. Так скажуць, калі нешта не могуць успомніць. Бачыш, памяць старэчая: забыўся, як швагра звалі. Круціцца на языку, а ўспомніць ні магу. Хрышчонавічы Квас.
КРУЦІЦЦА ПАД НАГАМІ (РУКАМІ). Перашкаджаць, назаляць. Ідзі сядзь, пачытай, ні круціся пад нагамі. Рацкевічы Міл.
КРУЦІЦЦА Ў ГАЛАВЕ. Сустрэчы, падзеі, што не ўсплываюць у памяці. Круціцца ў галаве, а здумаць ніяк ні магу. Ці ні Антонам цябе клічуць? Заполле Кос.
КРУЦІЦЦА ЯК ВАВЁРКА Ў КАЛЯСЕ. Быць у пастаянных клопатах. Прыдзя вясна, то і мінуткі ні
91 👁