Старонка 127
◀ / 310 ▶
прысядзяш. Цэлы дзень круцішся як вавёрка ў калясе. Гічыцы Ягл. КРУЦІЦЬ НОСОМ. Выказваць нездавальненне. Ні круці носом, заўтры ты кароў пажанеш, а бацько касіць паедзя. Размеркі Стайк. КРУЦІЦЬ СВІНЯМ (БЫКАМ) ХВАСТЫ. Нічога не рабіць, лайдачыць. – Што твой сын робіць, што ні відно яго нідзе? – А што яму рабіць? Свіням хвасты круціць. Кажу, ідзі шукай работу. Ні хоча. Добра сядзець на бацькоўском хлебі. г.Івацэвічы. КРУЦІЦЬ ХВАСТОМ. Хітраваць. Ні круці хвастом, кажы, дзе грошы падзеў. Я цябе навылёт бачу. Прагуляў з такімі басякамі, як сам. Бялавічы Кос. Пра пераборлівую дзяўчыну, надзвычай патрабавальную пры выбары жаніха. Добры хлопяц пападая, харошых бацькоў. Ніхто благого пра яго ні скажа. Ні круці хвастом, трымайся яго. Мілейкі Міл. КРЫВІЦЬ ГУБЫ. Выяўляць нездавальненне. Ні крыві губы, марожанаго ні куплю, і так кашляяш. Марожанае летом будзя. Уласаўцы Жытл. КРЫВІЦЬ ДУШОЮ. Крывадушнічаць. Ні крыві душой, ні бяры грэх на сябе. Скажы, як было, а то пасадзяць майго сына ні за што. г.Івацэвічы КРЫВО ГЛЯДЗЕЦЬ (ПАГЛЯДЗЕЦЬ). Праяўляць недружалюбнасць. Я ў цябе цяля ні ўкраў, жонку ні адбіў, так што ні глядзі на мяне крыво – я перад табою ні вінаваты. Хрышчонавічы Квас. КРЫЖА НІМА. Так кажуць пра бессаромнага, несумленнага чалавека. Крыжа на табе, чалавеча, німа. Гэто ж трэба так аблаяць старого чалавека. Ён жа ў дзяды табе гадзіцца. Ёдчыкі Квас. КРЫЦАЮ СЯДЗЕЦЬ. Сядзець на адным месцы. Сядзі крыцаю, ні дурэй за столом! Паставілі місу пад нос, то еш. г.Косава КРЫЧАЦЬ НЕ СВАІМ ГОЛАСОМ. Прарэзліва,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 310 ▶