Старонка 128
◀ / 310 ▶
моцна крычаць. Пайшлі грабці, убачыла дачка змяю на пакосі, то крычала не сваім голасом. Не схацела больш і грабці. Дахаты пайшла. Жытлін Жытл. КРЫЧЫ ХОЦЬ ЛОПНІ. Нічога не зменіцца. Ты крычы хоць лопні. Як пасвіў я каравы ў Дворыску, так і пасвіць буду. Ні твая пожня, калхозная. Заполле Кос. КРЭЧМА КРЫЧАЦЬ. Моцна (крычаць ад болю, страху). Бывая, як здушыць нешчо голоў, то крэчма крычу. Альшаніца Квас. КУДЫ ВЕЦЯР ДЗЬМЕ. Так кажуць пра беспрынцыпнага чалавека. Яму пры любом начальніку добра: куды вецяр дзьме, туды і ён хіліцца. г.Івацэвічы. КУДЫ ВОРАН (КРУМКАЧ) КАСЦЕЙ НІ НАСІЎ. Далёка, за свет. Мой бацько за Польшчай тры каровы трымаў. Прыйшлі Саветы ў 39-м, то кулаком зрабілі. Кажуць, ты парабкоў наймаў. Як было аднаму ўправіцца? Маці хварэла, а мы малыя.То наймаў людзей касіць ды грабці. Забралі і заперлі нас туды, куды воран касцей ні насіў, ажно ў Акмолінск. Вярнуліся дахаты, як Сталін памёр. г.Івацэвічы. КУДЫ ВОЧЫ ГЛЯДЗЯЦЬ. Не выбіраючы дарогі, у любым напрамку. Пайшоў бы я ад вас, куды вочы глядзяць, сэрца маё не вытрымлівае глядзець на вашы вечныя п'янкі. г.Косава. КУДЫ ВОЧЫ ДЗЕЦЬ (ПАДЗЕЦЬ). Адчуваць няёмкасць, сорам. Пайшла на бацькоўскі сход у школу, то не ведала, куды вочы падзець: хлопяц ніяк не хоча вучыцца. Язык забалеў мне крычаць на яго. Бялавічы Кос. КУДЫ ГЭТО ВАРТ (ЦІ ТАК МОЖНО). Так выказваюць рэзкае асуджэнне, незадаволенасць чужымі паводзінамі. На вяселлі была. Пагядзела, як сёні дзяўчата апранаюцца. Куды гэто варт? Пупы наверху і спаніцы да пояса разрэзаныя. І не брыдко ім. Стайкі Стайк. КУДЫ ЛІХО (ХАЛЕРА) НЯСЕ. Куды прэшся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 310 ▶