(спяшаешся)? Панакуплялі матацыклоў, ляцяць на злом галавы па гуліцы. І куды іх ліхо нясе? Гатоў акалечыць каго. Скураты Квас. КУДЫ МАКАР ЦЯЛЯТ НЕ ГАНЯЎ. Далёка, туды, дзе яшчэ ніколі не быў. Прышлі ў 39-м Саветы, меў бацько тры каровы, двоя каняй – вот табе і кулак. За яго – і павязлі куды Макар цялят не ганяў. Як камянь у воду. І не аказаўся больш. Згінуў. Жамайдзякі Міл. КУДЫ НІ КІНЬ. Усюды, куды ні паглядзі. Куды ні кінь, усюды бело ад снегу. Рудня Падст. КУДЫ СЯБЕ ДЗЕЦЬ (ПАДЗЕЦЬ). Не ведаць, чым заняцца. Свято прыдзя, то без работы ні ведаеш, куды сябе падзець. Скураты Квас. КУЛАКІ СВЯРБЯЦЬ. Пра жаданне пабіцца. Што? Ужо кулакі свярбяць? Сядзі крыцаю, пакуль у міліцыю ні пазваніла. Сярадава Жытл. КУМ КАРАЛЮ. Так скажа той, хто лічыць сябе незалежным ад усіх і ад усяго. Нада мною ніхто з пугаю ні стаіць, я сам сабе – кум каралю. Раблю на падсочцы. Колькі рэзоў зраблю за дзень – усе мае. Хачу – ранянько прыду, хачу – вечаром. У спёку ні раблю. Альшаніца Квас. КУПАЦЦА Ў ГРАШАХ. Мець шмат грошай. Сёні гэдыкі век настаў: адны ў грашах купаюцца, а другім хлеба німа за шчо купіць. Ятвезь Квас. КУПЛЯЦЬ З РУК. Не ў краме. Пасля вайны ўсё з рук куплялі, бо ў магазінах ніц ні было. г.Косава. КУПЛЯЦЬ (КУПІЦЬ) КАТА Ў МЯШКУ. Прыдбаць нешта, не ведаючы каштоўнасці, якасці набытага. Гэто ж трэба прыдумаць: парасячы базар уночы зрабілі. Купляяш ката ў мяшку: цёмно, замест парасяці можно і зайца купіць. г.Івацэвічы. КУРАМ НА СМЕХ. Абы-які, дрэнны. Сено зграблі, стажка паставілі – курам на смех. Вецяр падзьмуў ды вярха скінуў. А тут дождж. І здэцца, двое мужчын ставілі. Я, баба, і то лепш утаптала б
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁