Старонка 130
◀ / 310 ▶
Грыўда Міл. 2. Вельмі мала. Паехоў на цаліну, цэлы год быў, а грошай прывёз курам на смех. Заполле Кос. КУРАЧЭ ЦЕЛО. Скажуць, калі цела пакрыецца дробнымі пухіркамі ад перажывання, холаду. Палезлі купацца, а вада зранку халодная. Выскачылі – цело курачэ стало. Размеркі Стайк. КУРЫ ЗАСМЯЮЦЬ. Рабіць тое, з чаго будуць смяяцца. Ты здурнеў, ці што? На старасці гадоў пачаў як кавалер убірацца. Цябе ж куры засмяюць, на цябе пальцом будуць паказваць. г.Косава. КУРЫНАЯ ПАМЯЦЬ. Слабая (памяць). Курыная памяць у цябе! Бач яго, ты забыўся, што пазычыў у мяне сакеру! Быч Стайк. КУРЫ НЕ КЛЮЮЦЬ. Вельмі многа. У яго грошай – куры не клююць. Яглевічы Ягл. КУРЫНЫЯ МОЗГІ. Бесталковы, дурны чалавек. У цябе што, мозгі курыныя? Хто пакідая стажка нізавершанаго на ноч? О, даў дождж, то папасушыш. Хрышчонавічы Квас. КУРЫЦЫ ПА КАЛЕНО. Плытка, неглыбока. Не бойся, ідзі смело, тут вады – курыцы па калено. Альшаніца Квас. КУСАЦЬ (УКУСІЦЬ) СЯБЕ ЗА ЛОКАЦЬ. Раскайвацца ў зробленым. Укусіў бы сябе за локаць ды позно. Накрычаў на сына, нагаварыў яму абы-чаго, а пасля астыў, адумоўся: пагарачыўся я. Любішчыцы Люб. КУСОК СІЛЫ. Здаровы, дужы чалавек. Здароўям яго Бог ні пакрыўдзіў, кусок сілы мая, а ўжэ 70 гадоў мінуло. Альшаніца Квас. КУСОК У ГОРЛО НІ ЛЕЗЯ. Так кажуць, калі прападае апетыт з перажывання. Пасварымся чаго з жонкай, то, ей-Богу, кусок у горло ні лезя. Бялавічы Кос. КУСОК ХЛЕБА. Мець сродкі для пражыцця. Вывучыўся на пячніка. Як ні было, а кусок хлеба з гэтаго маю. г.Івацэвічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 310 ▶