Старонка 131
◀ / 310 ▶
КУСОК ЧАСУ. Пэўны прамежак часу. Пайшоў мой чалавек у магазін. Кусок часу ўжэ, а яго ўсё німа. Альшаніца Квас. Л ЛАВАЧКА ЗАКРЫЛАСЯ. Так скажуць, калі справа, якая прыносіла карысць, прыбытак, перарвалася. Лавачка вам закрылася, ні будзяця больш па канюшыні кароў пасвіць, пажаняце на выган. Там ляжаць ні будзяця. Гошчава Стайк. ЛАВІЦЬ ВАРОН. Марудзіць. Не трэба лавіць варон. Як распагодзіцца, то трэба як амага грабці сено. Заполле Кос. ЛАВІЦЬ ВЕТРА Ў ПОЛІ. Тое, што здарылася, назад не вернеш. Парасят прадавалі некія мужчыны, пакуль я дабегла, паехалі. Лаві ветра ў полі, невядома, дзе яны зараз. Мілейкі Міл. ЛАВІЦЬ ДРЫГЛЕ. Дрыжаць, трэсціся ад холаду. Пратрымая кавалер на марозі, ажно дрыгле ловіш. Але дахаты ні рвешся. Альшаніца Квас. Дрыгле – дрыжыкі. ЛАВІЦЬ (ЗЛАВІЦЬ) ЗА РУКУ. Выкрываць злодзея. Квяткі ўсё нехто ў мяне рваў у агародчыку. Ні паспала ноч. За руку злавіла: хлопцы на букеты дзяўчатам. Моцно і ні крычала – сама маладая была. Альшаніца Квас. ЛАВІЦЬ НА ЛЯТУ. Быць памятлівым. Сустрэла настаўніцу. Хваліць маю Волечку. Кажа, на ляту ўсё ловіць. г.Івацэвічы. ЛАДУ НІМА. Згоды, паразумення. У іх зроду ў хаці ладу німа, усё сваркі ды сваркі. Була Міл. ЛАМАЦЬ (ПАЛАМАЦЬ) ГОЛОЎ. Напружана думаць, шукаць выйсце са складанага становішча. Праз каторы дзень голоў ламлю: дзе ўзяць грошы на вяселле? І пазычыць німа ў каго, і прадаць німа чаго. Бусяж Міл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 310 ▶