ЛАМАЦЬ РУКІ. Адчайвацца (ад вялікага гора). Сына з Афганістана прывязлі ў труне. То ні было як глядзець на мацяру: рукі ламала, косы на сабе рвала. г.Івацэвічы.
ЛАХІ ПАД ПАХІ. Сабраць пажыткі і пайсці. Усяго месяц пражыла з мужыком: гэдакі ліхі, да кожнага слова чапляяцца. То собрала лахі пад пахі ды вярнулася да мацяры. г.Івацэвічы.
ЛЕГЧЫ КАСЦЬМІ. Прыкласці ўсе сілы для дасягнення мэты. Касцьмі лягу, а маё дзіця будзя вучыцца на доктара. г.Косава.
ЛЕДЗЬ ДУША Ў ЦЕЛІ. Вельмі слабы хто. Бачыў Сцяпана Палешчынаго: ледзь душа ў целі трымалася. А неяк разом ехалі ў аўтобусі ў Вацэвічы, то о-о-о, ён акрыяў, паправіўся. Альшаніца Квас.
ЛЕДЗЬ-НАЛЕДЗЬ. Насілу, з вялікімі цяжкасцямі. Абамлела на сонцы, ледзь-наледзь у хату завалаклі. Заполле Кос.
ЛЕДЗЬ НОГІ ВАЛАЧЫ (ПЕРАСТАЎЛЯЦЬ). Плесціся, цягнуцца. Варушыся, а то ідзе, ледзь ногі перастаўляя, як стары. Мілейкі Міл.
ЛЕДЗЬ СТАЯЦЬ НА НАГАХ. Моцна стаміцца. Цэлы дзень картоплі збірала, то ледзь стаю на нагах: гэдык натамілася, ні знаю, на яком свеці жыву. Любішчыцы Люб.
ЛЕДЗЬ ЯЗЫКОМ ВАРОЧАЦЬ. Быць моцна п'яным. Ледзь языком варочая, і яшчэ просіць выпіць. Мілейкі Міл.
ЛЕЖМА (ЛЕЖНЁМ) ЛЯЖАЦЬ. Бяздзейнічаць, гультаяваць. Цэлы дзень лежма ляжыць, і бакі яму ні баляць. Скажаш што. Кажа: "Я ў адпуску". г.Івацэвічы.
ЛЕЗЦІ ВОПСАСОМ У ВОЧЫ. Назаляць. От чалавек, вопсасом у вочы лезя. Ано прызнайся яму, дзе назбіраў грыбоў. У лесі, ідзі шукай! Хто гэто прызна-
92 👁