яцца? Заполле Кос. ЛЕЗЦІ НА РАЖОН. Не зважаць, не баяцца выніку ад учынку, паводзінаў. Нікому ні ўступіць, вечно лезя на ражон. Ну, і палучая ў лыч. Альшаніца Квас. Лыч – тут: твар. ЛЕЗЦІ НА СЦЕНУ. Мучыцца, пакутаваць з болю. Так баляць зубы, гатоў на сцену лезці. Размеркі Стайк. ЛЕЗЦІ (ЗАЛЕЗЦІ) ПАД ПАЗУР. Моцна гнявіць, дапякаць. Добра ты ляснічаму пад пазур залез, калі ён цябе з работы выгной. Заганяў ты дрова направо і налево. Ёдчыкі Квас. Заганяць – тут: прадаваць, збываць. ЛЕЗЦІ (СПЯШЫЦЬ) РАНЕЙ ЗА БАЦЬКА Ў ПЕКЛО. Так папярэджваюць таго, хто стараецца апярэдзіць падзеі. Чаго ты лезяш раней за бацька ў пекло? Дай старэйшым сказаць. Яны больш пражылі, больш ведаюць за цябе. Гічыцы Ягл. ЛЕЗЦІ СЛАТОЮ (АСОЮ, СЛЯПІЦАЮ) Ў ВОЧЫ. Надакучаць, прыставаць, чапляцца. Адчапіся, не лезь слатою ў вочы. Размеркі Стайк. ЛЕЗЦІ (ЗАЛЕЗЦІ) Ў ГОЛОЎ. Запамінацца. Пачула песню па радзіві, цэлы дзень хаджу, мармычу пад нос. Залезла ў голоў і ні выкіну. Сенькавічы Падст. ЛЕЗЦІ (ЗАЛЕЗЦІ) Ў ДУШУ. Умешвацца ў асабістае жыццё іншага чалавека. Чаго ты да мяне ў душу лезяш? Мне і так жыць не хочацца. Цераз мяне хлеў згарэў: забыўся свет выключыць. г.Косава. ЛЕПЯТАЦЬ ЯЗЫКОМ. Гаварыць абы-што. Сціхні ўрэшці, ні лепячы языком, каб табе заняло. Альшаніца Квас. ЛЁГКАЯ РУКА. Пра ўдачлівага, добразычлівага чалавека. Так і быць, куплю ў вас цялушачку, каб з вашай лёгкай рукі разжыцца. Яглевічы Ягл. ЛЁГКІ (ЛЕТКІ) НА НОГІ. Хуткі ў хадзе. Мой Іван, хоць сёмы дзясятак размяняў, але лёгкі на ногі. Другі малады ні зыдзяцца. Хадоркі Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁