ацэньваць чалавека, інакш адносіцца. Малады настаўнік, але як стаў гаварыць без лістка, да харашэ, да доўго, да складно, то другімі вачыма глядзець сталі на яго. г.Івацэвічы. ГЛЯДЗЕЦЬ ЗВЕРХУ ЎНІЗ. Пагарджаць. Стаў начальніком, то на ўсіх глядзіць зверху ўніз, забыўся, бач, як разом малымі свіней пасвілі. Заполле Кос. ГЛЯДЗЕЦЬ ЗНІЗУ ЎВЕРХ. Г.зн. лісліва, угодліва. Пайшла другі раз замуж, то сын на айчыма знізу ўверх глядзеў: і баяўся, і дагадзіць хацеў, што-то значыць ні родны бацько. Хрышчонавічы Квас. ГЛЯДЗЕЦЬ НІМА НА ШЧО. Скажуць пра тое, што выклікае расчараванне. І хто гэто прыдумоў поначы парасят прадаваць? Купіла, рано пашла карміць — глядзець німа на ичо: малыя, худыя, каб днём, павек я іх ні купіла б. Бялавічы Кос. ГЛЯДЗЕЦЬ (ПАГЛЯДЗЕЦЬ) ПРАЎДЗЕ Ў ВОЧЫ. Цвяроза ацэньваць становішча, якое склалася. Ну, які з цябе музыкант? Паглядзі праўдзе ў вочы: ты оно і ведаеш польку ды вальса, увесь твой рэпертуар. г.Косава. ГЛЯДЗЕЦЬ СКОСА. Непрыязна. Стаў старшынёю ў нас, усе глядзяць на яго скоса, бо чужы чалавек. Ведаям: хату пабудуя за калхозныя грошы, пасля прадасць, наб'е грашыма кішане ды паедзя. Размеркі Стайк. ГЛЯДЗЕЦЬ СКРОЗЬ ПАЛЬЦЫ. Не звяртаць увагі. Памёр Кандраш. А добры чалавек быў. Бало, вазьмеш торбачку картоплёў у калхозі, то глядзеў скрозь пальцы, адверняцца, каб ні бачыць. Увесь свой век брыгадзіром прарабіў. Заполле Кос. ГЛЯДЗЕЦЬ СМЕРЦІ Ў ВОЧЫ. Падвяргацца смяртэльнай небяспецы. На вайне кожны дзень салдаты смерці ў вочы глядзяць. Боркі Люб. ГЛЯДЗЕЦЬ У КНІГУ, А БАЧЫЦЬ ФІГУ. Не ўдумвацца ў тое, пра што чытаеш. Праз каторы час
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
163 👁