сядзіш за кніжкаю, а вершыка ні вывучыў: глядзіш у кнігу, а бачыш фігу, так выходзіць. Плехава Люб.
ГЛЯДЗЕЦЬ У РОТ. Угодліва слухаць. Не глядзі яму ў рот, свой розум май, не маленькі. Панкі Люб.
ГЛЯДЗІ Ў МЯНЕ! Так выказваюць перасцярогу ці пагрозу. Глядзі ў мяне! Каб на абы-што грошы ні траціў, на бацькаву пенсію жывем. г.Івацэвічы.
ГНАЦЦА (ПАГНАЦЦА) ЗА ДВУМА ЗАЙЦАМІ. Адначасова брацца за дзве справы. Мой мужык сем работ пачыная: гоніцца адразу за двума зайцамі, а ніц у яго ні выходзіць. Ні адну работу толком ні зробіць. Воля Жытл.
ГНАЦЬ (ЗАГНАЦЬ) У МАГІЛУ. Губіць, знішчаць, даводзіць да смерці. Што ты робіш, чалавеча? Пасярод зімы сына з нявесткаю да малым дзецём выгноў з хаты. Усіх ты нас загоніш у магілу! І я з імі пайду, а ты жыві адзін у пустой хаці! Заполле Кос.
ГНУЦЦА (ЗГІНАЦЦА) Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. Дагаджаць. Узяў яе з байстручком, то яна ў тры пагібелі гнецца перад ім, баіцца наперакор слова сказаць. Бялавічы Кос.
ГНУЦЬ КІРДУ. Многа і цяжка працаваць. Німа каму памагчы картоплі капаць, усю восянь адна кірду гну. Заполле Кос. Кірда – спіна.
ГНУЦЬ (ЗАГНУЦЬ) У ДУГУ. Пагроза падпарадкаваць сваёй волі. Бярыся за вучобу, а ні будзяш слухаць, у дугу загну! Ведай: без вучобы сёні і ні туды, і ні сюды. Хадоркі Кос.
ГОЛАСОМ ГАЛАСІЦЬ. Наўзрыд плакаць. Аддавала дачку замуж, то голасом галасіла. Ажно людзі смяяліся. Воля Жытл.
ГОЛАСУ НІ ПАДАВАЦЬ. Не даваць знаць пра сябе. Вывезлі іхнюю сям'ю ў 39-м як кулакоў, бо тры каровы трымалі. Казалі, у Сібір. І голасу ні падавалі. А тут аказаліся, шукаюць сваякоў праз праграму "Жди
158 👁