меня”. Усё сяло загудзело. Яшчэ цётка іх старэнькая жывая. Квасевічы Квас. ГОЛКАЮ НІМА ДЗЕ ТКНУЦЬ. Многа, шматлюдна. Столькі людзей напхаласё ў клуб – голкаю німа дзе ткнуць. Гошчава Стайк. ГОЛОЎ НА АДСЯЧЭННЕ АДДАЦЬ. Узяць на сябе адказнасць, паручыцца. Голоў на адсячэнне даю: ні брала яна вашаго ровара! г.Косава. ГОЛЫМІ РУКАМІ. Без ніякага прыстасавання. Зараз усе збіраюць ягады грабалкамі, а я голымі рукамі збіраю. Ні люблю грабалок. Ёдчыкі Квас. ГОЛЫМ ЦЕЛОМ СВЯЦІЦЬ. Абнасіцца. У вайну так абарваліся, голым целом свяцілі. Альшаніца Квас. ГОЛЫ ЯК БІЗУН. Вельмі бедны. Паехоў мой унук на заробкі, то ледзьве жывы прыехоў. Голы як бізун. Кажа, некія бандзіты яшчэ там, у Маскве, абрабавалі. Дубітава Міл. ГОЛ ЯК САКОЛ. Вельмі бедны. Мой дзед прыехоў з бежанства, з Расіі, гол як сакол, як стаю. Усё прышлося пачынаць з нуля. То ён хоць прыехоў з сям'ею, а колькі нашых людзей палягло ў той Расіі, аж страх. Заполле Кос. ГОРАЙ ЗА ГОРКУЮ РЭДЗЬКУ. Вельмі, надта (надакучыць, абрыднуць). Абрыд ты мне, уеўся ў душу горай за горкую рэдзьку. Альшаніца Квас. ГОРКАЕ ДЗІЦЯ. Наіўны, нявопытны. Паехала мая дзеўчына паступаць. Шкада, яшчэ дзіця горкае, далей Івацэвіч ні была. Аж сэрцо баліць, як яна там будзя? Квасевічы Квас. ГОРКІ ПЯНІЦА. Алкаголік. Пайшла дачка за свет замуж, а мужык – горкі п'яніца. Пагаварылі з гаспадаром, паедзям забіраць дзіця свае. Хрышчонавічы Квас. ГОРЛО ДРАЦЬ. Моцна крычаць. Чаго ты горло дзярэш? Скажы спокойно дзіцяці, а то ажно збялело во. Апалохоў! Яблонка Жытл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
141 👁