ГОРЛО ШЫРОКАЕ. 1. Вельмі зайздросны, сквапны чалавек. У зяця гэдакае горло шырокае, шчо каб прымеў, то гуньку з коня здзёр бы. Бялавічы Кос. 2. П'яніца. Яму німа меры, горло шырокае, ніяк ні нап'ецца, ніяк ні здаволіцца. Нойдзя сабе прыкрутку. Скураты Квас. ГОРЫ ВАРОЧАЦЬ (ЗВЯРНУЦЬ). Многа і плённа працаваць. За летні дзень горы можно звярнуць, як схацець, а ты картоплі асыпаць часу ні знайшоў. Жамайдзякі Міл. ГОСТРЫ НА ЯЗЫК. Дасціпны. Міхась Баравец гостры на язык чалавек. Як ён у настроі, то надарвем жываты ад смеху. г.Івацэвічы. ГОСЦЕМ У ХАЦІ ЖЫЦЬ. Гультаяваць, пазбягаць працы. Такая лянівая нявестка, госцем у хаці жыве. Заполле Кос. ГРАБЦІ ПАД СЯБЕ. Нажывацца, шукаць ва ўсім выгаду. Кожны чалавек над сябе грабе, адна курыца ад сябе. Альшаніца Квас. ГРАБЦІСЯ ЯК КУРЫЦА НА СМЕТНІКУ. Марудзіць. Хучэй варушыся, а то грабешся як курыца на сметніку. Заполле Кос. ГРАЙКІ ГРАЮЦЬ. Хрыпы ў грудзях. Гэдак прастудзілася, аж грайкі ў грудзях граюць. Размеркі Стайк. ГРАЦЬ НА НЕРВАХ. Нерваваць. Ты проз увесь час мне на нервах граяш. Шчо кепскаго мае бацькі табе зрабілі? Хату паставілі, дзяцей памаглі гадаваць, а ты ўсё нідавольны. Сенькавічы Падст. ГРАШЫЦЬ БОГУ. Без прычыны наракаць на свой лёс. Грэшыш ты Богу, чалавеча. Усё табе кепско жывецца, усяго табе мало. Ні жыў ты ў вайну, ні бачыў бяды. Хадакі Жытл. ГРОШАЙ КУРЫ НІ КЛЮЮЦЬ. Вельмі многа. Добра зараз жыць старым: дзве пенсіі ў хаці, грошай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
153 👁