З ВАДОЮ СПЛЫЛО. Прайшло, мінула, забылася. Што было, усё з вадою сплыло: і маладосць, і любоў. Цяпер ужэ адзін на адзін з небом застаўся. Заполле Кос. ЗВАЛІЦЦА (УПАСЦІ) З ДУБА. Здурнець. Ты што робіш? З дуба зваліўся? Хто ж ето травіць жукі у спёку? Трэба вечаром, каб ні выпарылася атрута. Любішчыцы Люб. ЗВАЛІЦЦА ЯК СНОП. Імгненна, адразу заснуць. Як папайшлі пешшу з Бярозы, то парога пераступіў і зваліўся як сноп на ложок. Бялавічы Кос. ЗВАЛІЦЦА ЯК ТЫЧКА. Раптоўна памерці. Ажно дзіво: быў здаровы, харошы, і, бач, зваліўся як тычка. Альшаніца Квас. ЗВАЛІЦЬ НА ЧУЖЫЯ ПЛЕЧЫ. Перакласці цяжар турбот, клопатаў на іншага. Як е каму, то лягчэй за ўсё зваліць клопаты на чужыя плечы. Цяжэй самому пра ўсё клапаціцца, самому кірду гнуць. Заполле Кос. З ВАЧЭЙ ДАЛОЎ, З СЭРЦА ВОН. Забыцца. Пакінуў ён цябе – памаліся Богу, дзеўка. З вачэй далоў, з сэрца вон. Дабра з ім ні было б. г.Івацэвічы. З ВЕКУ Ў ВЕК. Увесь час. З веку ў век нашы людзі прывыклі гнуць спіну на чужака. Калі ўжэ будуць рабіць толькі на сябе? Заполле Кос. ЗВЕСЦІСЯ НА ПШЫК. Збяднець. Зрабіў вяселья адной дачцэ, а хутко і другой, дый звёўся на пшык. г.Івацэвічы. ЗВОДЗІЦЬ (ЗВЯСЦІ) КАНЦЫ З КАНЦАМІ. Пра адсутнасць дастатку, грошай у сям'і. Дзень пры дні на работу абоя ходзім. Але шчо ў калхозі заробіш? Ледзьве зводзім канцы з канцамі. Хрышчонавічы Квас. ЗВОДЗІЦЬ (ЗВЯСЦІ) У МАГІЛУ. Мучыць, здзекавацца. Такі мой сын абы-які, без пары ў магілу звядзе: нідзе ні робіць, п'янствуя, кампанію шукая такую, як сам. І рады ні ведаю, як даць. Бялавічы Кос. З ВОЗА – ДЫ Ў ПЕЧ. Адразу пусціць у спра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁