Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
яна кожа, што сыроя, хай паляжыць. А тут дождж хлібнуў. Зноў варочайся з гэтым сеном. Нездарма кажуць: паслухай жонку, a зрабі наадварот. Заполле Кос. ЗБІРА'ЦЦА (САБРА'ЦЦА) 3 ДУ ХОМ. Набрацца смеласці, адважыцца. Збяруся з духом, пайду высабачу Вольку як след: нашчо яна гарэлку прадае нашим мужикам! Алыпаніца Квас. ЗБГЦЦА 3 НОГ. Стаміцца, шукаючы прапажу. Збілася з ног, пакуль цялушачку шукала. Гэто ж трэба адарвацца з прывязі. На выгані знайшла. Квасевічы Квас. ЗБІЦЬ НА ГОТКАЕ Я'БЛЫКО. Моцна, не шкадуючы набіць. Век ні забуду. Знайшоў бацько ў кішэні папяросы, а я яшчэ ў школу хадзіў, то збіў на горкая яблыко. 3 mae пары папяроса ў маіх руках ні было. г.Івацэвічы. ЗБІЦЬ HOTI. Стаміцца ад доўгай хадзьбы. Па грибы пайшла да заблудзілася. То ні так грыбоў назбірала, як збіла ногі. Бялавічы Кос. 3 БОТОМ. Пажаданне шчаслівай дарогі, поспеху. Пагасцявалі трохі, едзьця, дзеткі, з Богом дахаты. Мілейкі Міл. 3 БОТОМ, ПАРА'СЯ. Жартоўнае пажаданне дзяўчыне шчаслівага замужжа. 3 Богам, Парася, добра, што чалавек знайшоўся. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. ЗБО'КУ ПРЫПЁКА. Непатрэбны, чужы хто. Як быў мужык, то была радня. А як памёр, то я для яго радні збоку припёка. Скураты Квас. ЗБЫВА'ЦЬ (ЗБЫЦЬ) 3 РУК. Пазбавіцца. Купілі на базары карову, пагналіся, што нідораго пытаюць. Прывялі, пачалі даіць, а яна б 'ецца. Збылі з рук дурням. А зараз мы думаям, як збыць. Аляксейкі Стайк. ЗБЫЦЬ 3 ГАЛАВЫ. Вызваліцца ад непрыемнага. Збыў клопат з галавы: адпасвіў калейку. Hi люблю каравы пасвіць: дзень годом здаецца. Гошчава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збываць, збірацца, сабрацца
21 👁
 ◀  / 310  ▶