Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ца, ён затычка ва ўсе дзіркі. А як зробіць - гэто ўжо іншая справа. Квасевічы Квас. ЗА ХАЛО'ДНУ ВО ДУ HI БРА'ЦЦА. Так кажуць пра гультая. Вырасла дзеўчына, а за халодну воду ні бярэцца. Алыпаніца Квас. ЗАХВАРЭ'ЦЬ НА ПА'НА. Грэбаваць працай, фанабэрыцца. Бачыш ты яго, захварэў на пана: паставілі брыгадзіром, то дома рабіць нічого ні хоча. Дай ано naспаць да смачно паесці. А ты душыся іўкалхозі, i дома. Скіну я яго з брыгадзірства. Заполле Кос. ЗАЦЯТВАЦЬ (ЗАЦЯГНУ 'ЦЬ) ПАПРУ'ЖКУ. Мець нястачу, быць бедным. Бало, i так німа чаго есці, a пастаўку здасіў гасударство, то зацягвай папружку, на паронікі садзіся. Алыпаніца Квас. ЗАЧАПГЦЬ РУ'КІ. Мець заня'так. Здала корову, заколола во на Коляды паршука, то рук німа за што зачапіць. Ано кот i собака. Ляжу цэлыя дні. Размерю Стайк. ЗА ЧА'РКАЮ. У час пачастунку. За чаркаю праўсё пагаворыш: i маладосць успомніш, i армію, як служылі, i вучобу. Ятвезь Квас. ЗА ЧУЖО'Ю СПШО'Ю ХАВА'ЦЦА. Ухіляцца ад работы. У грамадзе заўсёды знойдзяцца чалавек, што за чужою спіною хаваяцца. Алынаніца Квас. ЗБЕТЧЫ НА РО'ЗУМ. Успомніць. Во памяць, збегло на розум: на Сёмуху мы пажаніліся, у 35-м гаду. Заполле Кос. ЗБША'ЦЬ (ЗБІЦБ) 3 ПАНТАЛЫКУ. Вымусіць чалавека памыліцца. Сабралася ехаць па парасята ў Вацэвічы. Не, паслухала суседку, поехала ў Ражану. Кожа, там таннейшыя. Зусім яна мяне збіла з панталыку: i ў Ражані ні купіла, бо мало было парасят, а паехалі ў Вацэвічы, то базар разышоўся. Ёдчыкі Квас. ЗБІВА'ЦЬ (ЗБІЦЬ) 3 ТОЛКУ (3 ТРОПУ). Блытаць намеры. Збіла жонка з толку: хацеў ісці сено грабці, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брацца, занятак, захварэць, збшаць, збіваць, рукі, спшою, хавацца
22 👁
 ◀  / 310  ▶