Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
схацела браць картоплі на Гныцавом полі, то засталася на бубнях. Размеркі Стайк. ЗАСТА'ЦЦА Ў ДЗЕ'ЎКАХ. Не выйсці замуж. Жаніхоў на фронці пабілі, то многія засталісяў дзеўках, ні вышлі замуж. Лазаўцы Міл. ЗА'СЦІЦЬ ВО'ЧЫ. Засланяць. Hi застуй вочы, ні шкляны. Заполле Кос. ЗА'СЦІЦЬ СВЕТ. Марна траціць жыццё. Ты ано Божы свет засціш. Нікому дабра ні зрабіў. Жывеш nyстадомком. Старажоўшчына Кос. ЗА ТАК ЖО'НКУ НІ ПАЦАЛУ'Я. Сквапны чалавек. Ён за так i жонку ні пацалуя. Любішчыцы Люб. ЗАТКНУ'ЦЬ ЗА ПО ЯС. Быць першым ва ўсім. O-o-o, ён любого заткне за пояс, за ім ні ўгонішся, спраўны хлопяц. Некой дзеўчыні шчасця пападзя. Але хто яго ведая: сам такі рабочы, то i ёй ні дасць naсядзець. г.Косава. ЗАТЛУМГЦЬ ГАЛАВУ'. Пазбавіць здольнасці разумна разважаць. Прастояла я тут з вамі, затлумілі мне галаву. Недзі дрова ў пячэ згарэлі, дасць мне гаспадар карбунцоў. Жамайдзякі Міл. ЗА ТРОХ ДУРНЫ Х ЗЕ'СЦІ. Вельмі многа.Рабіць - як напало. А за столом - за трох дурных з 'есць. Заполле Кос. ЗАТЫКА'ЦЬ (ЗАТКНУ'ЦЬ) ДЗГРКІ. Так кажуць, калі не хапае грошай на самае неабходнае. Палучыш грошы, то ні ведаяш, якую дзірку заткнуць: дзеўчыні пальцячко трэба i ў хлопца чаравікоў німа. Пра сябе ні думаяш -у с ё дзецям. Була Міл. ЗАТЫКА'ЦЬ (ЗАТКНУ ЦЬ) РОТ. Прымушаць маўчаць. Ты мне рота ні затыкай: усім раскажу, што паўдовах бегаяш. А тваёй Насці першой. Хай ведая, які ты добры. Куляшы Міл. ЗАТЫЧКА ДА КО'ЖНАЕ ДЗГРКІ. Чалавек, якога выкарыстоўваюць для замены іншых. Ён за ўсё бярэц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

застацца, засціць, затыкаць, зесці, кожнае
25 👁
 ◀  / 310  ▶