бацькавымі плячыма жыць: і заступіцца, і паможа, і параіць. Альшаніцы Квас.
ЗА ПЛЯЧЫМА НІ НАСІЦЬ. Навука, уменне лішнімі не бываюць. Добра, што ўмеяш цэглу класці, тынкаваць, печы рабіць. Умельство за плячыма ні насіць. Усё жывая капейка ў хаці будзя. г.Івацэвічы.
ЗАПУДРЫЦЬ МАЗГІ. Увесці ў зман. Цыганы прыняслі прадаваць хусткі, запудрылі мне мазгі, пяць штук купіла. А на халеру яны мне? У нашом магазіні лепшыя і таннейшыя. Размеркі Стайк.
ЗА ПЯЦЬ ПАЛЬЦОЎ НІ КУПІШ. Пра адсутнасць сродкаў. Калі ў руцэ пусто, то на кірмаш німа чаго ісці – за пяць пальцоў нічого ні купіш. Заполле Кос.
ЗАРАБІЦЬ НА АБАРАНКІ. Пакараць за зробленую шкоду. Выпацкоў новянькія чаравікі, то зарабіў на абаранкі. Панкі Любішч.
ЗАРАБІЦЬ ЯК ЗАБЛОЦКІ НА МЫЛІ. Патраціць больш, чым атрымаць карысці, прыбытку. Пайшоў на пенсію, часу вольнаго много. Думаю, буду венікі вязаць да прадаваць у Косаві, хоць якую капейку зараблю. Ой, зарабіў як Заблоцкі на мылі. Кушняры Падст.
ЗАРАСТАЦЬ (ЗАРАСЦІ) МОХОМ. Развесці непарадак, не сачыць за сабою. На тыдзянь да дачкі паехала. Вярнулася, то мужык мохом зарос. Міскі ўсе німытыя, чыгуны чорныя, і сам аброс, як дзед стары. Сярадава Жытл.
ЗА РУБЕЛЬ ПАВЕСІЦЦА. Вельмі скупы чалавек. І ў каго ён удаўся? Бацько, здаецца, ні быў такі. А сын за рубель павесіцца, у яго леташняго снегу ні выпрасіш. Заполле Кос.
ЗАРЫЦЦА НОСОМ. Упасці ніцма. Галава закружылася, павяло ўбок – зарыўся носом у снег. Добра, што ні адзін быў, а то і ні ўстаў бы. Няхачава Стайк.
ЗА СВЕТ. Вельмі далёка. За свет трэба ехаць, каб жураўлін назбіраць. Стайкі Стайк. Жураўліны –
100 👁