харонку на сына. Як залілася слязьмі, то да гэтаго часу плачу. Альшаніца Квас.
ЗАЛІЦЦА КРОЎЮ. Быць збітым да крыві. Як даў мне аплявуху, то я і заліўся кроўю. Альшаніца Квас.
ЗАЛІЦЬ БЕЛЬМА (ГОРЛО). Выпіць многа спіртнога. Заліў бельма, то сядзі крыцаю. Скураты Квас.
ЗАЛУПІЦЬ ХВАСТА. Уцякаць. Буракі калхозныя полола, адна на полі. Як загрымело, ну і залупіла хваста, уцякала, ног пад сабою ні чула: надто навальніцы баюся. Яглевічы Ягл.
ЗА МАЛІНУ (ЗА МІЛУЮ ДУШУ). Са смакам з'есці. Летась грыбоў ні было. А гэто паявіліся. Назбірала лісічок з сыраежкамі, то за малінку з'ела. Размеркі Стайк.
ЗА МАЛОЕ ДЗІЦЯ. Без клопатаў, без турбот (жыць). Добра яму за бацькамі: жыве за малое дзіця. Заполле Кос.
ЗАМАРЫЦЬ ЧАРВЯКА. Перакусіць. Прышоў з калхознае работы, трохі замарыў чарвяка і пабег на болото сено грабці. Хадоркі Кос.
ЗА ПАСТОЙ ГРОШЫ НІ ПЛАЦЯЦЬ. Не мець карысці, палёгкі, набытку. Прышоў, то садзіся: за пастой грошы ні плацяць. Альшаніца Квас.
ЗАПАСЦІ Ў ВОЧЫ (У ДУШУ). Спадабацца. Пытаяшся, як з мацяраю пазналіся? Фэст у Бялавічах на Ілью быў. Там я яе і прыгледзёў. Адразу запала ў душу. Хутко пасля гэтаго і пажаніліся. Скураты Квас.
ЗАПІВАЦЬ (ЗАПІЦЬ) ДЗЕЎКУ. Сасватаць. Даўней запівалі дзеўку перад Пакроваю, каб ужэ ў вялікі пост у хаці была маладая папрадуха і ткалля. Бялавічы Кос.
ЗАПЛЮШЧЫЎШЫ ВОЧЫ. Без ваганняў, без роздуму. За такого хлопца заплюшчыўшы вочы замуж ідзі, будзяш жыць як у Бога за пазухаю. Заполле Кос.
ЗА ПЛЯЧЫМА. Пад апекай некага. Добра за
100 👁