Купіла сыну і машыну, і хату. Але міліцыя закрыла лавачку: добры штраф далі, прыціхла. Праўда, нівядома, ці надоўго. Заполле Кос. ЗАКУСВАЦЬ (ЗАКУСІЦЬ) РУКАВОМ. Не закусваць пасля выпіўкі. Выпілі, закусілі рукавом. Кажух пашыты з аўчыны. Чым ні бараніна? Альба Квас. ЗАЛАЗІЦЬ (ЗАЛЕЗЦІ) ПАД ШКУРУ. Чалавек, які робіць прыкрасць іншаму. Ты даўно залез людзям пад шкуру. Ні глядзі калхоза, глядзі, каб чырвонаго пеўня табе ні падпусцілі. Яглевічы Ягл. ЗАЛАЗІЦЬ (ЗАЛЕЗЦІ) У ЧУЖУЮ КІШЭНЮ. Абкрадваць, карыстацца чужым дабром. Ты прывык залазіць у чужую кішэню, чужым трудом жыць. А твайго зубамі ад цябе ні вырваш. г.Івацэвічы. ЗАЛАМАЦЬ АСІНКАЮ. Назаўсёды адмовіцца, зарачыся. Ой, дачушка, заламі ты яго асінкаю. Ён ад свайго бацька ні адышоў: і п'е, і лодыр, і гуляка. Ні завязвай сабе свет, паслухай мацяру. Альшаніца Квас. ЗА ЛАПЫ (ХВОСТ) ДЫ АБ ВУГОЛ. Назаўсёды расквітацца. Такі шкодлівы хлопяц удаўся, нікого ні слухая. Здэцца, узяла б за лапы ды аб вугол. Воля Жытл. ЗАЛАТЫЯ РУКІ МЕЦЬ. Умелы, дзелавіты чалавек. Твой чалавек залатыя рукі мая: што ні гляня – усё зробіць. Няхачава Стайк. ЗАЛЕЗЦІ ПАД ПАЗУР. Дапячы. Ох, ён мне добра пад пазур залез, век яго ні забуду. Заполле Кос. ЗАЛЕЗЦІ Ў ДАЎГІ. Напазычаць грошай. Будаваліся, то залезлі ў даўгі. Прашуся ў людзей, каб паждалі, пакуль аддамо. Яблонка Жытл. ЗАЛЕЗЦІ Ў НЕРАТ. Апынуцца ў бязвыхадным становішчы. Пасварыўся з зяцём, а хочацца праведаць унучкоў, і баюся. Залез у нерат. І як выпутацца? Трэба, відаць, мірыцца, пакланіцца зяцю. г.Івацэвічы. ЗАЛІВАЦЦА (ЗАЛІЦЦА) СЛЯЗЬМІ. Моцна плакаць. Выплакала я свае вочы, дзяткі. Прыняслі па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁