журавіны. ЗА СВЕТОМ. Вельмі далёка. Мой сын за светом жыве. Забралі ў армію, завязлі ў Хабароўск, там і застаўся. Добра, як раз у пяць гадоў прыедзя. г.Івацэвічы. ЗА СЛОВОМ У КІШЭНЮ НІ ПАЛЕЗЯ. Знаходлівы, востры на слова чалавек. Міхасёў старэйшы хлопяц акадэмію закончыў. Ні быў бы то вучоны чалавек – за словом у кішэню ні палезя. г.Косава. ЗАСЛЯПІЦЬ ВОЧЫ. Не ўбачыць сапраўднай сутнасці чалавека. І казалі людзі, і асцерагалі: глядзі, будзяш па суседзях начаваць. Біў ён сястру, будзя і цябе біць. А мне як вочы засляпіло, нікого ні слухала. То зараз хаджу з чарнякамі. Скураты Квас. Чарняк – сіняк. ЗАСТАЎСЯ ДУХ І ПЯТУХ. Так скажуць пра моцна хворага чалавека. Такі хвацкі мужчына быў, шчо ні гляня – усё зробіць. Прыпала хвароба – застаўся ад чалавека дух і пятух. Альшаніца Квас. Пятух – тут: чуб. ЗАСТАЦЦА БЕЗ НОГ. Скажуць, калі хворыя ногі. Нічого ад мяне ні ўцякло: ні ягады, ні грыбы. А засталася без ног, то ано шчо па хаці прайду. Альшаніца Квас. ЗАСТАЦЦА БЕЗ РУК. Так скажуць чалавеку, які вельмі многа працуе, не шануе свайго здароўя. Усяе работы ні пераробіш, пашкадуй сам сябе, бо застанешся без рук. Заполле Кос. ЗАСТАЦЦА БЕЗ САРОЧКІ (БЕЗ НАГАВІЦ). Збяднець. Мая баба казала ўсё: будзяш мець дочкі – застанешся без сарочкі. Бо кожнай дачцэ трэба прыданае даць. Бялавічы Кос. ЗАСТАЦЦА ЛЫСАЮ. Выклікаць на сябе агонь, застацца крайняй. Як за вочы, то ўсе смелыя, а як прышлося сам на сам сварыцца з заацехніком, каб выдаў новыя халаты, то пахаваліся за маёю спінаю. Адна я засталася лысаю. Размеркі Стайк. ЗАСТАЦЦА НА БУБНЯХ. Аказацца ні з чым. Ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁