схацела браць картоплі на Гныцавом полі, то засталася на бубнях. Размеркі Стайк.
ЗАСТАЦЦА Ў ДЗЕЎКАХ. Не выйсці замуж. Жаніхоў на фронці пабілі, то многія засталіся ў дзеўках, ні вышлі замуж. Лазаўцы Міл.
ЗАСЦІЦЬ ВОЧЫ. Засланяць. Ні застуй вочы, ні шкляны. Заполле Кос.
ЗАСЦІЦЬ СВЕТ. Марна траціць жыццё. Ты ано Божы свет засціш. Нікому дабра ні зрабіў. Жывеш пустадомком. Старажоўшчына Кос.
ЗА ТАК ЖОНКУ НІ ПАЦАЛУЯ. Сквапны чалавек. Ён за так і жонку ні пацалуя. Любішчыцы Люб.
ЗАТКНУЦЬ ЗА ПОЯС. Быць першым ва ўсім. О-о-о, ён любого заткне за пояс, за ім ні ўгонішся, спраўны хлопяц. Некой дзеўчыні шчасця пападзя. Але хто яго ведая: сам такі рабочы, то і ёй ні дасць пасядзець. г.Косава.
ЗАТЛУМІЦЬ ГАЛАВУ. Пазбавіць здольнасці разумна разважаць. Прастояла я тут з вамі, затлумілі мне галаву. Недзі дрова ў пячэ згарэлі, дасць мне гаспадар карбунцоў. Жамайдзякі Міл.
ЗА ТРОХ ДУРНЫХ З'ЕСЦІ. Вельмі многа. Рабіць – як папало. А за сталом – за трох дурных з'есць. Заполле Кос.
ЗАТЫКАЦЬ (ЗАТКНУЦЬ) ДЗІРКІ. Так кажуць, калі не хапае грошай на самае неабходнае. Палучыш грошы, то ні ведаяш, якую дзірку заткнуць: дзеўчыні пальцячко трэба і ў хлопца чаравікоў німа. Пра сябе ні думаяш – усё дзецям. Була Міл.
ЗАТЫКАЦЬ (ЗАТКНУЦЬ) РОТ. Прымушаць маўчаць. Ты мне рота ні затыкай: усім раскажу, што па ўдовах бегаяш. А тваёй Насці першой. Хай ведая, які ты добры. Куляшы Міл.
ЗАТЫЧКА ДА КОЖНАЕ ДЗІРКІ. Чалавек, якога выкарыстоўваюць для замены іншых. Ён за ўсё бярэц-
105 👁