ца, ён затычка ва ўсе дзіркі. А як зробіць - гэто ўжо іншая справа. Квасевічы Квас.
ЗА ХАЛОДНУ ВОДУ НІ БРАЦЦА. Так кажуць пра гультая. Вырасла дзеўчына, а за халодну воду ні бярэцца. Альшаніца Квас.
ЗАХВАРЭЦЬ НА ПАНА. Грэбаваць працай, фанабэрыцца. Бачыш ты яго, захварэў на пана: паставілі брыгадзіром, то дома рабіць нічого ні хоча. Дай ано паспаць да смачно паесці. А ты душыся і ў калхозі, і дома. Скіну я яго з брыгадзірства. Заполле Кос.
ЗАЦЯГВАЦЬ (ЗАЦЯГНУЦЬ) ПАПРУЖКУ. Мець нястачу, быць бедным. Бало, і так німа чаго есці, а пастаўку здасі ў гасударство, то зацягвай папружку, на паронікі садзіся. Альшаніца Квас.
ЗАЧАПІЦЬ РУКІ. Мець занятак. Здала карову, закалола во на Коляды паршука, то рук німа за што зачапіць. Ано кот і сабака. Ляжу цэлыя дні. Размеркі Стайк.
ЗА ЧАРКАЮ. У час пачастунку. За чаркаю пра ўсё пагаворыш: і маладосць успомніш, і армію, як служылі, і вучобу. Ятвезь Квас.
ЗА ЧУЖОЮ СПІНОЮ ХАВАЦЦА. Ухіляцца ад работы. У грамадзе заўсёды знойдзяцца чалавек, што за чужою спіною хаваяцца. Альшаніца Квас.
ЗБЕГЧЫ НА РОЗУМ. Успомніць. Во памяць, збегло на розум: на Сёмуху мы пажаніліся, у 35-м гаду. Заполле Кос.
ЗБІВАЦЬ (ЗБІЦЬ) З ПАНТАЛЫКУ. Вымусіць чалавека памыліцца. Сабралася ехаць па парасята ў Вацэвічы. Не, паслухала суседку, паехала ў Ражану. Кажа, там таннейшыя. Зусім яна мяне збіла з панталыку: і ў Ражані ні купіла, бо мало было парасят, а паехалі ў Вацэвічы, то базар разышоўся. Ёдчыкі Квас.
ЗБІВАЦЬ (ЗБІЦЬ) З ТОЛКУ (З ТРОПУ). Блытаць намеры. Збіла жонка з толку: хацеў ісці сено грабці, а
104 👁