яна кажа, што сыроя, хай паляжыць. А тут дождж хлібнуў. Зноў варочайся з гэтым сенам. Нездарма кажуць: паслухай жонку, а зрабі наадварот. Заполле Кос. ЗБІРАЦЦА (САБРАЦЦА) З ДУХОМ. Набрацца смеласці, адважыцца. Збяруся з духам, пайду высабачу Вольку як след: нашчо яна гарэлку прадае нашым мужыкам! Альшаніца Квас. ЗБІЦЦА З НОГ. Стаміцца, шукаючы прапажу. Збілася з ног, пакуль цялушачку шукала. Гэто ж трэба адарвацца з прывязі. На выгані знайшла. Квасевічы Квас. ЗБІЦЬ НА ГОРКАЕ ЯБЛЫКО. Моцна, не шкадуючы набіць. Век ні забуду. Знайшоў бацько ў кішэні папяросы, а я яшчэ ў школу хадзіў, то збіў на горкая яблыко. З тае пары папяроса ў маіх руках ні было. г.Івацэвічы. ЗБІЦЬ НОГІ. Стаміцца ад доўгай хадзьбы. Па грыбы пайшла да заблудзілася. То ні так грыбоў назбірала, як збіла ногі. Бялавічы Кос. З БОГОМ. Пажаданне шчаслівай дарогі, поспеху. Пагасцявалі трохі, едзьця, дзеткі, з Богом дахаты. Мілейкі Міл. З БОГОМ, ПАРАСЯ. Жартоўнае пажаданне дзяўчыне шчаслівага замужжа. З Богам, Парася, добра, што чалавек знайшоўся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. ЗБОКУ ПРЫПЁКА. Непатрэбны, чужы хто. Як быў мужык, то была радня. А як памёр, то я для яго радні збоку прыпёка. Скураты Квас. ЗБЫВАЦЬ (ЗБЫЦЬ) З РУК. Пазбавіцца. Купілі на базары карову, пагналіся, што нідораго пытаюць. Прывялі, пачалі даіць, а яна б'ецца. Збылі з рук дурням. А зараз мы думаям, як збыць. Аляксейкі Стайк. ЗБЫЦЬ З ГАЛАВЫ. Вызваліцца ад непрыемнага. Збыў клопат з галавы: адпасвіў калейку. Ні люблю каравы пасвіць: дзень годом здаецца. Гошчава Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁