успомнім. Воля Жытл. ПА СТАРОЙ ПАМЯЦІ. Успамінаючы пра ранейшыя добрыя адносіны. Бываю ў горадзе, па старой памяці ніколі не мінаю хаты Валодзі Качара, сябра дзяцінства. Любішчыцы Люб. ПА ТОЙ РАЗ. Пасля таго. Паймала дзяцей у трускаўках. То гэдак папалохаліся, што па той раз ужэ ні лезуць. Размеркі Стайк. ПАТРЭБНЫ ЯК ЛЕТАШНІ СНЕГ. Зусім непатрэбны. Ты мне патрэбны як леташні снег. Ні ведала я цябе трыццаць гадоў, ні хачу ведаць яшчэ столькі. Ятвезь Квас. ПАЎВАЛЬВАЦЬ ВОЧЫ. Уразіцца, моцна здзівіцца. Памятаю, прывёз Антосько жонку з горада. Узяў яе з сабою сено грабці. Яна раздзелася і грабе. А людзі паўвальвалі вочы і глядзяць на такоя срамоцце. Дзіво было. А цяпер да ўсяго папрывыкалі. Заполле Кос. ПАЎЦЯГАЦЬ РУКІ. Натаміць. Паўцягала рукі ў калхозі. Зараз кусок хлеба цяжко да рота давясці, а пенсія - кот наплакоў. Альшаніца Квас. ПАХАДЗІЛІ РУКІ. Пакінуць пасля сябе добры след. Куды ні гляну - усюды маміны рукі пахадзілі. І па палавічках яе хаджу, і пасцель яе радзюшкаю засцілаю, і місачкі яшчэ яе. Заполле Кос. ПАХНЯ (ЗАПАХЛО) ПАЛЯНЫМ. Становіцца небяспечна. Глядзеця, перастаньця ставіць сеткі на возяры - пахня паляным. Каб гэтая рыба ні стала вам золотою, як паймаюць. Гладышы Міл. ПАЦАЛАВАЦЬ У ЗАМОК (У КЛЯМКУ, У ПРЫБОЙ). Не застаць дома. Пайшла да сястры ў Хадоркі, пацалавала ў замок - ды дахаты: яна да дачкі паехала. г.Косава. ПАЦІРАЦЬ РУКІ. Радавацца. Прышла з работы, а мужык ано рукі пацірая: цяля здаў. А то ўжэ карову засмактало, а здаць не было дзе. Жамайдзякі Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁