Старонка 200
◀ / 310 ▶
тах. Пажаніліся. Добра жывем. Любішчыцы Люб. ПАРАХНЯ СЫПЛЯЦЦА. Нехта вельмі стары, слабы. З яго парахня сыпляцца, а ён яшчэ да Анэлі сватаяцца. Дурная будзя, калі прымя. Размеркі Стайк. ПАРОЦЬ ВОЧЫ. Папракаць. Пора вочы, шчо буракі кепско апалола. А шчо ў мяне дзесяць рук, шчо за ўсё ўхаплюся? Жамайдзякі Міл. Замінаць, перашкаджаць. Шчо табе поруць вочы мае дрова? Хай паляжаць на гуліцы, прыбяру. Альшаніца Квас. ПАРОЦЬ ГАРАЧКУ. Гарачыцца, спяшацца. Ні пары гарачку, ні спяшайся. Усё абдумай. Папытайся ў старых людзей. Яны падкажуць, дзе лепш капаць калодзязя. Скураты Квас. ПА РУКАХ. Так скажуць, калі дамову замацоўваюць поціскам рук. Нашы дзяды давяралі не паперкам, як зараз, а адзін аднаму. Ударыць па руках – усё, дамовіліся. Бялавічы Кос. ПАРЫЦЬ КОСЦІ. Так кажуць пра памерлага чалавека. Мой тато ўжэ дваццаць гадоў парыць у зямельцы косці, а яго равеснікі яшчэ па грыбы ходзяць. г.Івацэвічы. ПА САБЕ. Асобна. Мае дзеці павырасталі, па сабе ўсе жывуць. У кожнаго свая сям'я. Грыўда Міл. ПА САМЫЯ ВУШЫ. Цалкам. Ажаніўся мой сынок, то ажаніўся, улез па самыя вушы. Жонка такая гультаіна, есці і то лянуяцца наварыць. Усё сам робіць. Зялёны Бор Стайк. ПАСЛЯ ДОЖДЖЫКУ Ў ЧАЦВЕР. Ніколі. Жаніся да жаніся, калі да калі – пасля дожджыку ў чацвер. Була Міл. ПАСПЕЦЬ З КОЗАМІ НА ТОРГ. Не спяшацца. Калі быў – калі будзяш. Пабудзь яшчэ трошкі, да вечара далёко, паспеяш з козамі на торг. Хадоркі Кос. ПАСТАВІЦЬ БУТЫЛКУ. Пачаставаць. Прыходзь у госці, пастаўлю бытылку, пагаворым, моладасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 310 ▶