Старонка 199
◀ / 310 ▶
смычку. Папаў пад гарачу руку брыгадзіру. То дасталосё і мне і майму напарніку. Кажа, ні на том полі касілі каравам, гэту сеянку на насення пакінулі. Заполле Кос. ПАПАСЦІ Ў ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ. Жыць сярод памяркоўных, разумных людзей. Дачку замуж аддала далёко, але папала ў добрыя людзі. Старажоўшчына Кос. ПАПАСЦІ Ў НЕРАТ. Трапіць у непрыемнае становішча. Паехоў у Косаво на базар. Прычапіўся чалавек з Гошчава: "Гэто ты мне прадаў сляпого каня". О папаў у нерат, як кажуць, ні ўзад ні ўперад. Добра, што Іван Буляёў быў. То ён заступіўся. Заполле Кос. ПАПОМНІШ МАЁ СЛОВО. Г.зн. збудзецца тое, пра што гаворыцца. Папомніш маё слово: вясна позняя – лето будзя дажджлівае. Заполле Кос. ПА ПОЎНІЦЫ. Прагна есці. Даў карові канюшыны леташняе. Хоць трохі і прылеглая, але ўсё раўно па поўніцы есць. Кушняры Падст. ПА ПРАВУЮ РУКУ. Справа. Па правую руку, адразу за хутаром, быў гасціняц. Заполле Кос. ПА ПРАЎДЗІ КАЖУЧЫ. Па шчырасці. Па праўдзі кажучы, ні люблю я сваю жонку, але жыву радзі дзяцей. г.Івацэвічы. ПАПУСЦІЦЬ ЛЕЙЦЫ. Паменшыць патрабаванні. Як ано дзецям трохі лейцы папусціш, так і садзяцца на голоў. г.Косава. ПАПУСЦІЦЬ НЮНІ. Расплакацца. Грошы згубіла, папусціла нюні. Халера з імі. Грошы – дзело нажыўное, заробім. Абы здароўе было. Альшаніца Квас. ПАПЯРОД БАЦЬКА Ў ПЕКЛО. Паспешліва, не прадумаўшы, нешта рабіць. Не садзі тут картоплі, гэто не твае соткі, не лезь папярод бацька ў пекло. Дубітава Міл. ПА ПЯТАХ. Не адстаючы. Не хацела я ісці за яго замуж. Але ж дыхаць не даваў, хадзіў за мною па пя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 310 ▶