Старонка 281
◀ / 310 ▶
ты робіш?" Кажа: "Учарашняго дня шукаю!" Да са злосцю. Думаю, халера цябе бяры, шукай. Я і пайшла. Альшаніца Квас. ШУКАЯ ГАЛАВА ГУЗА. Нарывацца на непрыемнасць. Зноў узяў матацыкла без спросу – шукая галава гуза. г.Івацэвічы. ШУРУМ-БУРУМ. Беспарадак, неразбярыха. Заўтры ўжэ каравай, а ў мяне і ў хаці, і ў галаве шурум-бурум. Ні ведаю, за што ўхапіцца. Воля Жытл. ШУРЫ-МУРЫ. Любоўная інтрыга. Жанаты чалавек, троя дзяцей, а, кажуць, шуры-муры завёў з маладою брыгадзіршаю. г.Косава ШЧО КІЁМ ШЧО ПАЛКАЮ. Усё роўна, тое самае. Цэлы вечар тлумачыў, куды заўтры кароў гнаць, а яму шчо кіём шчо палкаю. Пагнаў на выган, на бубян. Заполле Кос. ШЫБЯЛЬНІЦА ПЛАЧА. Нехта заслугоўвае суровага пакарання. Даскачашся ты яшчэ, лезяш слатою людзям у вочы. Па табе даўно шыбяльніца плача. Стайкі Стайк. Шыбельніца – шыбеніца. ШЫВАРАТ-НАВЫВАРАТ. Абы-як, не так, як трэба. Ты ўсё робіш шыварат-навыварат. Людзі на сенакосі, а ты па дрова едзяш. Заўтры як дасць дождж, то папаварочаяш тоя сено. Скураты Квас. ШЫЛОМ КАШУ ЕСЦІ. Так скажуць пераборліваму ў ежы чалавеку, які можа застацца галодным. Ні вярні морду, а еш, шчо на стале. А то будзяш шылом кашу есці. Альшаніца Квас. ШЫРОКАЕ ГОРЛО. Чалавек, якому ўсяго мала. Усё ты пабраў бы, панасіў бы, тваё шырокае горло ні здаволіш. Бялавічы Кос. ШЫТО БЕЛЫМІ НІТКАМІ. Так скажуць, калі няўдала нешта ўтойваюць. Усё, што ты кажаш, шыто белымі ніткамі. Ніхто ні паверыць, што ты на вудачку налавіў столькі рыбы. Мусіць, сеткамі. г.Івацэвічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 310 ▶